Авторизация
 

Пільнуйце свой мабільны, каб не знік

 158 выпадкаў крадзяжоў мабільных тэлефонаў зарэгістравана ў вобласці за першыя пяць месяцаў. Віцебск, Полацк, Наваполацк, Орша. У гарадах мабільнікі кралі найчасцей. Аднак і правінцыя “не адставала”. У нашым раёне — шэсць выпадкаў.

РАСКРЫВАЛЬНАСЦЬ такіх злачынстваў узрасла. Праваахоўнікам дапамагаюць аператары мабільнай сувязі: па запытах паведамляюць, калі паступаюць на абслугоўванне ўкрадзеныя тэлефоны. Пад асаблівай увагай — устанаўленне паходжання тэлефонаў з аднолькавымі ідэнтыфікацыйнымі нумарамі. Гэта можа сведчыць, што тэлефон перапраграмаваны ці ўкрадзены.


Прычынай крадзяжу часта бывае алкагольнае ап’яненне. Змораны “зялёным змеем” чалавек засынае на лаўцы ў двары ці іншым не прызначаным для такога адпачынку месцы, а прачынаецца без сродку сувязі.


ЗГОДНА З АРТЫКУЛАМ 205 Крымінальнага кодэкса, за крадзеж караюць грамадскімі работамі, штрафам, папраўчымі работамі да двух год, арыштам да шасці месяцаў, абмежаваннем ці пазбаўленнем волі да трох год.


МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ. Калі купляеце мабільны тэлефон з рук, не выключайце варыянт, што пакупка можа быць няўдалай. Калі рэч крадзеная, акрамя матэрыяльнага ўрону чакаюць іншыя нязручнасці, звязаныя са следчымі і працэсуальнымі дзеяннямі.

Фота для ілюстрацыі.
Васіль БАЛАД, начальнік
раённага аддзела
ўнутраных спраў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 378
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 142
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 827
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 352
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 094
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 232
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 204
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта