Авторизация
 

Няўдала парыбачылі на возеры Дрывяты ... мужчынам пагражае пазбаўленне волі

 Па стане на 5 чэрвеня, у раёне фактаў браканьерства не зарэгістравана. Іншая сітуація па краіне. Вось некалькі павучальных выпадкаў.  НЯЎДАЛА парыбачылі 26 мая на возеры Дрывяты трое жыхароў Браслаўшчыны. З гадзіны ночы да пяці раніцы з выкарыстаннем стаўных сетак незаконна здабылі 27 ляшчоў, 26 лінёў, чатырох судакоў, карася залатога, пару карасёў сярэбраных, шчупака, 13 акунёў. Урон навакольнаму асяроддзю склаў 20 тысяч 947 рублёў.


Адказаў перад законам і рыбак з Лёзненшчыны. 23 мая з 22 гадзін вечара да паловы трэцяй ночы на мясцовым Дабрамыслінскім вадасховішчы ў час забароны вылаву ўсіх відаў рыб з выкарыстаннем стаўных сетак незаконна здабыў 18 ляшчоў, 18 залатых карасёў, трох сярэбраных, пяць акунёў, дзевяць лінёў і восем асобін плытвы. Нанёс урон навакольнаму асяроддзю на суму 17 тысяч 52 рублі.


24 мая позна вечарам у Рагачоўскім раёне на рацэ Днепр ля вёскі Лучын лавілі рыбу два мясцовыя жыхары. Незаконна здабылі жэраха, язя, падуста, ляшча, плотку, гусцёра, белаглазку, судака, галаўля, карася залатога і ліня. Усяго 99 асобін. Урон навакольнаму асяроддзю — 11 тысяч 833 рублі.


ДАДАТКОВА ўсе браканьеры панясуць і крымінальную адказнасць, якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да шасці гадоў. Прылады рыбалоўства, у тым ліку лодкі і транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваліся для дастаўкі людзей і перавозкі незаконна здабытай прадукцыі, хутчэй за ўсё будуць канфіскаваныя ў даход дзяржавы.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір МАТЭЛЕНАК,
намеснік начальніка раённага аддзела
Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 мая 2021
Герасим, Ефим, Игнатий, Макар, Нина, Тамара

Именины 13 мая 2021
Василий, Игнатий, Климент, Максим, Никита, Яков, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта