Усяго на дарогах горада і раёна ў мінулым месяцы выяўлена 395 фактаў парушэння правіл дарожнага руху. Зарэгістравана 117 выпадкаў перавышэння хуткасці. Пра рэмень бяспекі забыліся 13 кіроўцаў. Выяўлена 12 бяспраўнікаў.
34 парушальнікі з ліку пешаходаў і 12 сярод веласіпедыстаў. За адсутнасць флікераў панеслі адміністрацыйную адказнасць 8 парушальнікаў. У нецвярозым стане прагульваліся 5.
Дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі не зарэгістравана.
Аляксандр САВЕЙКА, старшы
дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС.