Авторизация
 

На Міёршчыне ўзбуджаны чатыры крымінальныя справы

 З 1 да 10 чэрвеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 84 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы. Складзены 181 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях. 

«Адрамантавалі» дах
Першага чэрвеня ў дачыненні да двух рабочых узбуджана крымінальная справа па факце знішчэння або пашкоджання маёмасці па неасцярожнасці. У гэты дзень яны рамантавалі дах будынка фізкультурна-аздараўленчага комплексу з выкарыстаннем газавай гарэлкі. У выніку адбылося ўзгаранне. Сума ўрону склала больш за сто тысяч рублёў.

Праз акно — у хату
24 мая ў раённы аддзел унутраных спраў звярнуўся жыхар Наваполацка. У перыяд з 20 да 24 мая з яго дачнага дома ў вёсцы Сяльцо-2 Язненскага сельсавета выкралі прадукты харчавання і некаторую вопратку. Невядомы пранік унутр, выставіўшы аконную раму. Чацвёртага чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

Бунтар
У 2017 годзе жыхара раёна асудзілі за крадзеж. Аднак ён ухіляўся ад адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ, прагульваў працу. Чацвёртага чэрвеня 2018-га па гэтым факце ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.

Урок не засвоіў
9 красавіка ў летнім дачным доміку сельскага жыхара выяўлены шэсць прыдатных для стральбы патронаў ад наразной стрэльбы. Зарабіў сабе крымінальную справу. Дарэчы, у красавіку мінулага года ён ужо быў асуджаны за незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, але, як бачна, урок не засвоіў.

Паквапілася на чужое
Нецвярозая жыхарка раёна ў садзе ля сваёй хаты скрала карту памяці з чужога МР3-прайгравальніка. Урон у памеры 13 рублёў не кампенсаваны. Справу аб адміністрацыйным правапарушэнні разгледзіць суд.

Алабай укусіў дзіця
У сельскай мясцовасці сабака пароды «Алабай», які знаходзіўся на прывязі і без намордніка, укусіў малалетняе дзіця за галаву. Справу аб адміністрацыйным правапарушэнні разгледзіць суд.

Збіццё, якога не было
Міярчанін у нецвярозым стане заведама ілжыва паведаміў у РАУС аб збіцці, якое нібыта адбываецца ў адной з вёсак нашага раёна. Пакараны штрафам у памеры 98 рублёў.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба РАУС.
Аляксандр ФУРС,
начальнік РАСК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта