Авторизация
 

Пагражаў жонцы, што заб’е, чарговая ўрэзка ў нафтаправод і іншае, што здарылася на Міёршчыне

 З 21 па 31 мая ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 91 паведамленне і заява пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана шэсць крымінальных спраў. Складзена 285 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Пагражаў жонцы, што заб’е
21 мая ўзбуджана крымінальная справа па факце пагрозы забойствам. 24 красавіка нецвярозы жыхар Міёр дома падчас сваркі з жонкай схапіў яе за шыю, душыў і пагражаў забіць. Справу разгледзіць суд.

Чарговая ўрэзка ў нафтаправод
Да праваахоўнікаў звярнулася службовая асоба лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі “Дзісна”. Ля вёскі Новыя Крукі выявіла ўрэзку ў магістральны нафтаправод. У гэты ж дзень узбуджана крымінальная справа па факце наўмыснага прывядзення ў нягоднасць шляхоў зносін.
Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

Зніклі пудзілы гусей
У ноч з 11 на 12 красавіка з поля ля вёскі Мікалаёва выкралі 14 пудзілаў гусей. Паведаміў пра страту ў РАУС жыхар Мінска. Урон склаў 184 рублі. 31 мая ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу. Устанаўліваецца асоба зламысніка.

Аматар піва на халяву
13 мая да праваахоўнікаў звярнуўся прадавец аднаго з магазінаў Дзісны: наведвальнік выкраў дзве бутэлькі піва з халадзільніка. Пазней высветлілася, што гэта беспрацоўны неаднаразова судзімы жыхар раёна. Агульная сума ўрону склала 3 рублі 62 капейкі. Зламыснік змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Праз чыгунку — не па правілах
Міярчанін пераходзіў чыгуначныя шляхі ва неўстаноўленым месцы ля камбікормавага завода, дзе добра бачна папераджальная шыльда. За гэта аштрафаваны. “Подзвіг” суайчынніка паўтарылі ў гэтым жа месцы яшчэ двое гараджан. За адміністрацыйнае правапарушэнне таксама адказалі рублём.

Задзіраўся з праваахоўнікамі
Нецвярозы жыхар райцэнтра ў двары свайго дома непадпарадкаваўся супрацоўнікам РАУС. Размахваў рукамі, пагражаў, хапаў праваахоўнікаў за форменнае абмундзіраванне. На просьбы супакоіцца не рэагаваў. Справу аб адміністрацыйным правапарушэнні разгледзіць суд.

Без ланцужка і намордніка
13 мая жыхарка Язна парушыла правілы ўтрымання хатніх жывёл — шпацыравала з сабакам без ланцужка і намордніка. Напалохала аднавяскоўку. Адкажа перад законам.

Безразважны хуліган
У Міёрах ля Плошчы памяці загінуўшых барацьбітоў нецвярозы гараджанін з хуліганскіх памкненняў грукаў па корпусе службовай машыны праваахоўнікаў, спрабаваў спусціць паветра з колаў, гучна крычаў і мацюкаўся. Правапарушальнік пакараны штрафам у 49 рублёў.

Прагулка не задалася
Непаўналетнія сябры-равеснікі ўчатырох гулялі ноччу без суправаджэння дарослых па спартыўнай пляцоўцы ля СШ №2. Такое ж адміністрацыйнае правапарушэнне ў вёсцы Стальмакова ўчыніў жыхар Сіцькова. Справы разгледзіць камісія па справах непаўналетніх райвыканкама.


За май на тэрыторыі раёна зарэгістраваны 24 злачынствы. З іх раскрыты 18. У тым ліку па лініі крымінальнага вышуку налічваецца 18 злачынстваў, 13 з іх раскрыты.


Таксама на працягу месяца выяўлены два эканамічныя злачынствы, два — у сферы маральнасці, два — па лініі іншых служб.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба РАУС.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела
Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта