Авторизация
 

Куля пнеўматычнай зброі можа пранікнуць у цела

 Зброя падзяляецца на баявую, службовую і грамадзянскую. Да апошняга віду адносіцца пнеўматыка. Аднак яна не з’яўляецца зброяй самаабароны. Куля пнеўматычнай зброі можа пранікнуць у цела на некалькі сантыметраў і пашкодзіць унутраныя органы. Асабліва небяспечная пнеўматыка для дзяцей.

ПНЕЎМАТЫЧНАЯ ЗБРОЯ можа быць спартыўнага ці паляўнічага прызначэння (з дульнай энергіяй звыш 7,5 джоўлей, але не больш за 25 Дж). Яе набываюць толькі з дазволу органаў унутраных спраў, рэгіструюць і выкарыстоўваюць па акрэсленых мэтах.


Канструкцыйна падобныя да зброі вырабы з дульнай энергіяй не больш за 3 Дж, сігнальныя пісталеты і рэвальверы калібра не больш за 6 мм і патроны да іх, якія па заключэнні МУС могуць выкарыстоўвацца як агнястрэльная і газавая зброя, набываюць без дазволу і не рэгіструюць.


ПРАДАЎЦЫ пнеўматыкі на рынках і ў інтэрнэце часам падманваюць пакупнікоў і рэалізоўваюць зброю звыш 3 Дж. Упэўніваюць, што яна грамадзянская, можна страляць у любым месцы і па любой мішэні, ніякія дакументы не патрэбны. Прапаноўваюць узмоцненыя спружыны, падоўжаныя ствалы і іншы “цюнінг”. Так павялічваюць моц пнеўматыкі.


За павелічэнне моцы пнеўматыкі звыш 7,5 джоўлей пагражае да двух год пазбаўлення волі. Захаванне і нашэнне такой зброі караецца адміністрацыйна.


ЛЮБЫЯ вырабы і прадметы, якія адносяць да зброі (у тым ліку аэразольныя балончыкі) павінны мець сертыфікат і адпавядаць нормам, устаноўленым для іх выкарыстання ў нашай краіне. Толькі спецыялізаваныя магазіны з ліцэнзіяй і адпаведным тэхнічным абсталяваннем маюць права на рэалізацыю ўсіх тыпаў грамадзянскай зброі.


За незаконны абарот зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і рэчываў устаноўлена крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі да дванаццаці год.


МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ. Добраахвотная выдача агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаванняў і рэчываў вызваляе ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Фота для ілюстрацыі.
Сяргей СТОМА, старшы інспектар
прафілактыкі аддзялення аховы
правапарадку і прафілактыкі РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 379
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 146
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 354
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 096
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 233
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 205
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2019
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта