Авторизация
 

На Міёршчыне ўзбудзілі крымінальныя справы па фактах крадзяжу

 Карупцыйныя злачынствы з’яўляюцца разнавіднасцю эканамічных і адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх. Расследаванне крымінальных спраў можа доўжыцца нават некалькі год, а прыгаворы не бываюць мяккімі.

ЯК АДЗНАЧАЕ памочнік пракурора раёна Вольга Барысенка, адсутнасць у статыстыцы карупцыйных злачынстваў зусім не сведчыць пра тое, што яны не ўчыняюцца. Часцей падобныя супрацьпраўныя дзеянні маюць месца ў сферах сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, адукацыі, аховы здароўя, гандлю.


— Трэба нагадаць, што азначае паняцце карупцыя. Гэта наўмыснае выкарыстанне дзяржаўнай службовай ці прыроўненай да яе асобай свайго становішча з мэтай супрацьпраўнага атрымання матэрыяльных выгод, — удакладняе Вольга Рыгораўна. — Падкрэслю, што абавязковая прыкмета карупцыйнага злачынства — у “галоўнай ролі” дзяржаўная службовая асоба на пасадзе, напрыклад, дырэктара, галоўнага бухгалтара і да т.п. Так, калі паліва ўкрадзе з гаспадаркі радавы механізатар, дзеянне расцэняць як крадзеж. Калі ж на такі ўчынак пойдзе дырэктар сельгаспрадпрыемства, гэта будзе злачынствам карупцыйнай скіраванасці з больш строгім пакараннем.


У НАШЫМ раёне за чатыры месяцы ўзбудзілі крымінальныя справы па фактах крадзяжу шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, прысваення дзяржаўнай маёмасці. 10 мая пракурорам раёна ўзбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 426 “Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў”.


— У такім злачынстве абвінавачваецца кіраўнік аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна, — расказвае Вольга Барысенка. — Устаноўлена, што ён прадаў сам сабе дом, які належыў гаспадарцы, звярнуўшы яго на сваю карысць па кошце, ніжэй за адлюстраваны ў бухгалтарскім уліку. Прычынены ўрон — без малога 79 тысяч рублёў. Гэта цяжкае злачынства, якое караецца пазбаўленнем волі ад трох да дзесяці год з канфіскацыяй маёмасці.


ЯК ПРАВІЛА, службовыя асобы ведаюць, чым пагражаюць ім супрацьпраўныя дзеянні. На што спадзяюцца? Пытанне рытарычнае. Падчас рэйдавых праверак і па аператыўнай інфармацыі праваахоўным органам удаецца выявіць эканамічныя злачынствы, у тым ліку і карупцыйнай скіраванасці. 

Фота для ілюстрацыі. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта