Авторизация
 

Дзве крымінальныя справы за парнаграфію і хуліганства ля кінатэатра ў Міёрах

 З 11 па 20 мая ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 63 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана восем крымінальных спраў. Складзена 214 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Дзве крымінальныя справы за парнаграфію
11 мая ўзбуджана крымінальная справа па факце распаўсюджвання парнаграфічнага матэрыялу. Жыхар раёна з лістапада па красавік захоўваў на старонцы ў сацыяльнай сетцы “Укантакте” з мэтай распаўсюджвання і рэкламавання відэазапіс парнаграфічнага характару.
Але гэта не ўсё. Шляхам Bluetooth-злучэння перадаў са свайго тэлефона яшчэ адно відэа такога плана на тэлефон таварыша. Тым самым зарабіў сабе яшчэ адну крымінальную справу, якая ўзбуджана на наступны дзень 12 мая.


Узяў трактар без дазволу
Паведамленне пра згон МТЗ-82 паступіла ноччу 13 мая ад жыхара раёна. Яго трактар знік напярэдадні вечарам прама з двара. У ходзе праверкі ўстаноўлена, што злачынец — судзімы жыхар Верхнядзвіншчыны. Працаваў у заяўніка. У адзін момант скарыстаўся тым, што ключы былі ў адкрытым доступе. У нецвярозым стане без мэты крадзяжу сеў за руль. Затрымалі каля сямі раніцы ў Верхнядзвінскім раёне. Тэхніка — у спраўным стане. Узбуджана крымінальная справа.

Хуліганства ля кінатэатра
Ноччу 14 мая звярнуўся да праваахоўнікаў жыхар райцэнтра. Каля кінатэатра “Колас” невядомы накінуўся на яго з кулакамі. Збіў без прычын. У ходзе праверкі ўстаноўлена, што правапарушальнік — раней судзімы жыхар Брэсцкай вобласці, прыехаў да нас на працу. Затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

Залез у чужую лазню
У перыяд з трэцяга па дзявятае сакавіка невядомы залез у лазню жыхара раёна і выкраў акустычную сістэму агульным коштам 95 рублёў. Узбуджана крымінальная справа. Асоба ўстанаўліваецца.

“Ненаедны” злодзей
Жыхар Міёр паведаміў, што ў ноч на 15 мая хтосьці збіў навясны замок і пранік у гаспадарчую пабудову ля хаты, выкраў маёмасць. Але на гэтым злачынец не спыніўся. Залез у адчыненую машыну, якая стаяла побач, і скраў грошы і іншую маёмасць на агульную суму 1400 рублёў. Злодзей знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.


Шрубавёрт без нагляду
Падчас адпраўлення цягніка 12 мая на вакзале ў памяшканні залы чакання жыхар Віцебска выкраў пакінуты без нагляду шрубавёрт у кейсе, які належаў іншаму віцябчаніну. Злачынца выявілі па запісах з камер відэаназірання. Узбуджана крымінальная справа. Выкрадзенае канфіскавана.

Рызыкнула дзеля камбікорму
Жыхарка Міёрскага раёна скрала са склада сельгаспрадпрыемства 11 кілаграмаў камбікорму на суму 5 рублёў 28 капеек. Пакараная штрафам. Шкоду кампенсавала.

Патэлефанаваў у РАУС ілжыва — атрымаў штраф
Міярчанін 15 мая ў нецвярозым стане знаходзіўся каля аднаго з шматкватэрных дамоў райцэнтра. Заведама ілжыва паведаміў праваахоўнікам, што ў двары распіваюць спіртное, за што быў пакараны штрафам.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба

раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага

аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта