Авторизация
 

Не жартуйце з газам!

 Бяспека пры карыстанні газам залежыць ад некалькіх фактараў. У першую чаргу — ад стану сістэмы газазабеспячэння і абсталявання. Таму распрацаваны комплекс тэхнічнага абслугоўвання.

У жылых шматкватэрных і індывідуальных дамах адзін раз у дзесяць гадоў выконваюць поўнае тэхнічнае абслугоўванне. Спецыялісты адключаюць падачу газу і выпрабоўваюць унутрыдамавую сістэму газазабеспячэння на герметычнасць. У жыллі, дзе ўстаноўлены газавыя праточныя воданагравальнікі, тэхнічнае абслугоўванне праводзяць штогод. Тыя ж патрабаванні і да дамоў з газавымі ацяпляльнымі катламі. Работнікі раёна газазабеспячэння правяраюць аўтаматыку бяспекі і злучэнні на ўцечку, ачышчаюць асноўныя элементы.


Нярэдка сутыкаюцца з праблемай, што не могуць трапіць у кватэру. Калі за зачыненымі дзвярыма хаваецца тэхнічнае парушэнне або няспраўныя газавыя прыборы, пад пагрозай усе жыхары будынка. Між тым забяспечыць спецыялісту доступ да абсталявання для тэхнічнага абслугоўвання і своечасова аплаціць работы — абавязак спажыўца згодна з Правіламі карыстання газам у быце.


З другога боку, бяспека пры карыстанні газам залежыць ад тэхнічнага стану дымавых і вентыляцыйных каналаў. З-за іх паступовага старэння парушаецца герметычнасць і цэласнасць, знікае цяга. Таму дымавыя і вентыляцыйныя каналы неабходна перыядычна правяраць і прачышчаць.


Асабліва перад ацяпляльным сезонам, калі выкарыстоўваеце газавае абсталяванне, праточныя газавыя воданагравальнікі. Прычым няважна, з якога матэрыялу яны выраблены. Кірпічныя вентыляцыйныя каналы правяраюць не радзей за адзін раз у квартал. Азбестацэментавыя, ганчарныя, сталёвыя і са спецыяльных блокаў гарачатрывалага бетону — кожны год. Неабходна абследаваць вентыляцыйныя і дымавыя каналы пасля рамонту, незалежна ад таго, калі праходзіла апошняя праверка.


Міёрскі раён газазабеспячэння набірае грамадзян для навучання самастойнай праверцы і прачыстцы дымавых і вентыляцыйных каналаў у індывідуальных газіфікаваных жылых дамах. Запіс па тэлефонах 4 93 08 (кантралёр), 4 10 04 (прыём заказаў).
Трэці фактар бяспекі залежыць ад саміх спажыўцоў. Гэта захаванне Правіл карыстання газам у быце.


Часам пры тэхнічным абслугоўванні работнікі газазабяспечвальнай арганізацыі вымушаны адключаць абсталяванне. Уяўляюць пагрозу ўцечкі газу няспраўная аўтаматыка бяспекі, дымавыя і вентыляцыйныя каналы, разбураныя агалоўкамі дымавых труб. Таму своечасова замяняйце газавыкарыстальнае абсталяванне, сачыце за станам каналаў.


У рэспубліцы дзейнічае кароткі нумар 104. Набірайце яго, калі адчулі пах газу. Перакрыйце газ, праветрыце памяшканне. Пры гэтым нельга ўключаць і выключаць электрапрыборы, карыстацца электразванком, курыць, запальваць агонь. Выйдзіце на вуліцу і выклічце аварыйную службу.


Згодна з артыкулам 20.9 Кодэкса Рэспублікі Беларусь ад адміністрацыйных правапарушэннях, невыкананне Правіл карыстання газам у быце, якое не нанесла значнага ўрону, прыводзіць да штрафа ад чатырох да дваццаці базавых велічынь.

Фота для ілюстрацыі.
Канстанцін МАТЭЛЕНАК,
начальнік Міёрскага РГЗ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 297
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 906
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 396
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 209
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 940
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 155
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 128
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта