Авторизация
 

Гісторыя для “Зоны Х” здарылася ў Павяцкім сельсавеце

 З 1 па 10 мая ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 74 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана дзевяць крымінальных спраў. Складзена 258 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Гісторыя для “Зоны Х”
Пенсіянерка з Павяцкага сельсавета паведаміла, што дома яе з мужам пабілі два незнаёмыя мужчыны. Нечаканыя госці з’явіліся 30 красавіка ў 23.30. Абодва ў стане алкагольнага ап’янення. Накінуліся з кулакамі на гаспадароў, прычынілі ім цялесныя пашкоджанні. Гэта былі 32-гадовы жыхар Браслаўскага раёна і яго 35-гадовы саўдзельнік з Пастаўскага. У адносінах да іх 1 мая ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 339 “Хуліганства”. Падчас вывучэння матэрыялаў вызначылі, што прывяло чужынцаў у ціхую вёску. Вечарам таго ж дня яны прыехалі да знаёмага ў Міёры. Нібы той украў у іх каштоўную рэч. Пагражаючы міярчаніну і яго блізкім фізічнай расправай, вывелі мужчыну з дому, пасадзілі ў машыну, звязалі і прывезлі ў вёску. Прадоўжылі дапытваць пра месца, дзе схаваў украдзенае. Не дабіўшыся адказу, накіраваліся на пошукі ў хаты сяльчан. Усяго ад хуліганскіх дзеянняў пацярпелі сем вяскоўцаў. На злачынцаў 8 мая завялі яшчэ адну крымінальную справу па факце выкрадання чалавека. Абодва знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.


Каменем па бытоўцы
Супрацоўнік чыгункі паведаміў, што ў бытоўцы паблізу вёскі Чапукі разбілі вокны і шыфер. Здарылася гэта ў ноч на 29 красавіка. Зламыснікі прычынілі ўрон на суму 115 рублёў. Па факце псавання маёмасці 2 мая ўзбуджана крымінальная справа. Асобы тых, хто кідаўся па бытоўцы камянямі, устанаўліваюцца.


Злачынства на месцы працы
У адносінах да прадаўца ГУП “Міёрыгандаль” 2 мая ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 211 “Прысваенне або растрата”. Выяўлена, што ў перыяд з сакавіка па кастрычнік 2017 года яна ўкрала таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму 3 245 рублёў. Урон кампенсаваны ў поўным аб’ёме.


"Госць" у пакінутым доме
Паведамленне пра крадзеж паступіла 2 мая ад пенсіянеркі, якая пражывае ў Верхнядзвінску і мае дом ва Узмёнскім сельсавеце. Туды і забраўся злодзей, вырваўшы дзвярны прабой. Украў бензапілу і іншую маёмасць на суму 230 рублёў. Не абмінуў гаспадарчую пабудову ў суседнім двары. Таксама вырваў прабой, забраў бульбу, сякеру, касу, акучнік. Па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа. Устанаўліваецца асоба зламысніка.


У суд за аліменты
За ўхіленне ад выплаты аліментаў адкажа перад судом жыхар Туркоўскага сельсавета. Раней судзімы, не працуе. З верасня 2017 года па сёлетні красавік не плаціў грошы на ўтрыманне траіх дзяцей. Запазычанасць склала звыш чатырох тысяч рублёў. Крымінальная справа ўзбуджана 4 мая.


Не разлічыўся і ўцёк
З магазіна “Еўраопт” паведамілі пра пакупніка, які самавольна ўзяў з прылаўка бутэльку гарэлкі і ўцёк. Устанавіць злодзея дапамаглі камеры відэаназірання. У хуткім часе 45-гадовага міярчаніна, які нідзе не працуе, затрымалі. У адносінах да яго 7 мая ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 206 “Рабаванне”.


Святкавалі не ў тым месцы
9 мая ў райцэнтры ўрачыста адзначалі Дзень Перамогі. Далучыцца да свята вырашылі двое маладых людзей. Аднак выбралі не тыя спосаб і месца. Распівалі піва на плошчы Загінуўшых барацьбітоў. Матэрыялы аб правапарушэнні разгледзіць суд.


Сямейны разлад
Жыхар Туркоўскага сельсавета са студзеня па красавік сістэматычна біў сваю сужыцельніцу. Наносіў ёй пабоі і цялесныя пашкоджанні. Пацярпелая звярнулася да ўчастковага інспектара міліцыі. У адносінах да раней не судзімага сяльчаніна, які не працуе, 10 мая ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 154 “Катаванне”.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба раённага
аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 300
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 911
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 402
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 213
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 943
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 158
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 131
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 апреля 2019
Аркадий, Георгий, Даниил, Петр, Акулина, Евдокия

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта