1 мая под девизом «Охрана труда: молодые работники особенно уязвимы»
gazeta 30-04-2018, 12:27 13 954 ЗдарэнніСёлета Сусветны дзень аховы працы праходзіць пад дэвізам «Ахова працы: маладыя работнікі асабліва ўразлівыя». Шматлікія арганізацыі скіруюць намаганні на недапушчэнне выкарыстання працы малалетніх.
МЕРАПРЫЕМСТВЫ, якія пройдуць 28 красавіка і ў Сусветны дзень барацьбы з дзіцячай працай — 12 чэрвеня — аб’яднаюцца ў кампаніі пад лозунгам «Бяспека і здароўе новага пакалення». Мэта яе — абарона працоўных правоў і забеспячэнне бяспечных умоў працы для моладзі; прыняцце мер па забароне і ліквідацыі розных форм дзіцячай працы.
Права на бяспечную і здаровую працу маюць усе, у тым ліку і самыя маладыя (15-24 гады). Іх у агульнай колькасці работнікаў больш за 15%. Ва ўсім свеце ў розных сферах заняты 541 мільён юнакоў і дзяўчат. Сярод такіх работнікаў узровень вытворчага траўматызму на 40% вышэйшы, чым у старэйшых. Гэта звязана з рознымі фактарамі: нізкая прафесійная кваліфікацыя, няма працоўнага вопыту. Таму многія ўладкоўваюцца на пасады пачатковага ўзроўню ці незапатрабаваныя з-за маленькага заробку, празмернай працягласці працоўнага часу, небяспечнага характару работы.
СТАНОВІШЧА пагаршаецца пры высокім узроўні беспрацоўя. Да таго ж, многія ва ўзросце ад 15 да 29 гадоў заняты ў нефармальнай эканоміцы. Рызыкуюць стаць ахвярамі няшчасных выпадкаў і прафесійных захворванняў, бо на іх уздзейнічаюць небяспечныя вытворчыя фактары. Няма паўнавартаснай сацыяльнай абароны. Сярод маладых работнікаў высокая верагоднасць нестандартных форм занятасці. А гэта нестабільнасць працоўных месц і адсутнасць гарантый іх захаванасці. Занятыя на часовай працы не маюць магчымасцей прафесійнай падрыхтоўкі і развіцця навыкаў. Не ведаюць пра небяспеку і рызыкі. Ім даводзіцца часта мяняць месца работы, што не дае магчымасці належным чынам азнаёміцца з правіламі аховы працы.
РЫЗЫКА няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў павялічваецца з-за спалучэння маладога ўзросту з гендэрнай прыналежнасцю, інваліднасцю, міграцыйным статусам і шэрагам іншых фактараў.
Ва ўсім свеце на працоўных месцах задзейнічана каля 152 мільёнаў дзяцей, з іх каля 73 мільёнаў выконваюць небяспечную працу. І не атрымліваюць адпаведнага прававога прызнання і абароны, хаця рызыка прычынення шкоды здароўю, маральнасці ў іх павышаная.
Па звестках Міжнароднай арганізацыі працы, штодня ад парушэнняў тэхнікі бяспекі і наступстваў ад выкліканых працай хвароб, гіне 5-6 тысяч чалавек. За год — 2 300 000. Штогод больш за 400 мільёнаў чалавек атрымліваюць на працы хваробы, траўмы, калецтвы.
ЛЮБАЯ працоўная дзейнасць павінна выконвацца згодна з патрабаваннямі аховы працы.
Фота для ілюстрацыі.
Руслан КАРПУЦЬ,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.