Авторизация
 

Праблемны пакупнік, замах на брата і іншыя правапарушэнні на Міёршчыне

 З 11 па 20 красавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 97 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана дзевяць крымінальных спраў. Складзена 155 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Праблемны пакупнік
Не першы раз міярчанін спрабуе ў магазінах прайсці з таварам міма касы. 12 красавіка ў стане алкагольнага ап’янення ўкраў бутэльку гарэлкі ў магазіне “Ніка”. На наступны дзень забыўся разлічыцца за бутэльку гарачыльнага напою ў “Родным куце”. Атрымаў два пратаколы за дробныя крадзяжы. Матэрыялы разгледзіць суд.


Замахнуліся на чужое жыццё
Раней судзімы 35-гадовы міярчанін у двары дома, дзе пражывае, у стане алкагольнага ап’янення сварыўся з родным братам. Замахваўся на яго нажом і пагражаў пазбавіць жыцця. 13 красавіка ўзбуджана крымінальная справа. Злачынца затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.


Яшчэ адна крымінальная справа па факце пагрозы забойствам узбуджана 18 красавіка ў адносінах да жыхара Туркоўскага сельсавета. Дома падчас сваркі з сужыцельніцай схапіў яе за шыю і пагражаў забіць. Знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення. Пацярпелая звярнулася ў міліцыю.


Уваход праз гарышча
У дачны дом ва Узмёнскім сельсавеце забраўся зло- дзей. Зайшоў праз гарышча. Украў тэлепрыстаўку, пульты, абразы, посуд, адзенне. Пра крадзеж 15 красавіка заявіла гаспадыня дачы, якая пражывае ў райцэнтры. У гэты ж дзень узбудзілі крымінальную справу. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


Пацярпелі гаспадар і замок
16 красавіка з паведамленнем пра крадзеж звярнуўся жыхар Дзісны. У яго дом трапілі, пашкодзіўшы дзвярны замок. Укралі электраплітку, макароны і пральны парашок. Узбуджана крымінальная справа. Устанаўліваецца асоба зламысніка.


Кашалёк з сабой
Жыхарка Язненскага сельсавета папрасіла знаёмага зайсці да яе па справе. На развітанне госць прыхапіў з сабой кашалёк з сумачкі гаспадыні. Пабагацеў на 250 рублёў, але ненадоўга. 18 красавіка ў адносінах да раней судзімага вяскоўца ўзбуджана крымінальная справа.


Справа пра плуг
20 красавіка пракурор раёна ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 211 “Прысваенне або растрата”. У злачынстве абвінавачваецца службовая асоба аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Ён аддаў плуг, які належаў гаспадарцы і меў інвентарны нумар, у асабістае карыстанне аднаму з работнікаў. Кошт агрэгата ацэнены ў 2 741 рубель.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік
штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта