Авторизация
 

Жыхары Браслава летась незаконна застрэлілі ласіху і ласяня

 У снежні мінулага года ў судзе Міёрскага раёна разгледзелі крымінальную справу ў адносінах да жыхароў Браслава, якія незаконна застрэлілі ласіху і ласяня.

ПОЗНІМ ліпеньскім вечарам ля дарогі паблізу вёскі Злота Браслаўскага раёна раздаліся стрэлы. Гэта тэрыторыя належыць прыродаахоўнай установе “Нацыянальны парк “Браслаўскія азёры”. Паляванне было забаронена. 28-гадовы Дзяніс (імёны зменены) і яго старэйшы знаёмы Іван увогуле не мелі ні пасведчання на права палявання, ні пуцёўкі, ні дазволу на захаванне і нашэнне зброі. Гэта не перашкодзіла націснуць на курок і забіць жывёл.


КАМПАНІЯ з чатырох чалавек ехала ў госці на машыне Дзяніса. Сам гаспадар сядзеў на пасажырскім месцы, паколькі напярэдадні ўжываў спіртное са сваімі спадарожнікамі. Адзін з іх — Андрэй — адразу заснуў у машыне, змораны алкаголем. Цвярозым быў толькі вадзіцель Пётр. Яго загадзя папрасілі сесці за руль. Перад тым як паехаць, Дзяніс падумаў, што на шляху могуць сустрэць дзікіх жывёл і закінуў у багажнік стрэльбу і патроны. Зброю ён яшчэ зімой знайшоў у доме бацькоў сваёй жонкі і забраў сабе.


ПА ДАРОЗЕ сябры заспрачаліся. Пётр абурыўся, што яго пасажыры вельмі п’яныя і такіх гасцей ніхто не чакае. Спыніў аўтамабіль на абочыне. Усе, акрамя Андрэя, выйшлі. Непадалёку ўбачылі вялікага лася і побач з ім ласяня. Дзяніс успомніў пра стрэльбу, прапанаваў забіць жывёл. Іван ідэю падтрымаў. Пётр адразу адмовіўся, кінуў на капот ключы ад машыны і пешшу накіраваўся дадому.


СТРАЛЯЎ Дзяніс, паколькі зброя, хоць і незаконна, належала яму. Ласіха ўпала пасля двух стрэлаў. Ласяня не адыходзіла ад яе. Дзяніс перазарадзіў стрэльбу і зноў націснуў на курок. Здабычу змоўшчыкі планавалі падзяліць на дваіх. Разабраць тушы не паспелі — пачулі на дарозе незнаёмыя галасы. Пакінуты аўтамабіль прыцягнуў увагу супрацоўнікаў ДАІ.


НА СУДЗЕ Дзяніс і Іван поўнасцю прызналі віну і раскаяліся. Прычынены ўрон быў ацэнены ў 600 базавых велічынь. Да пасяджэння частку кампенсавалі. Учыненае злачынства караецца пазбаўленнем волі да шасці год (частка 4 артыкула 282 “Незаконнае паляванне”). Суд улічыў прызнанне віны, раскаянне, частковую кампенсацыю шкоды. Дзяніс і Іван на два гады пазбаўлены волі. Пакаранне ўмоўнае. Таксама на працягу двух год не маюць права займацца паляваннем. Абавязаны выплаціць штрафы па 50 базавых велічынь. Прыгавор уступіў у законную сілу.

Фота для ілюстрацыі.
Іван ВОЛЧЫК, пракурор раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 634
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 623
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 616
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 758
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта