Авторизация
 

На Міёршчыне ўзбуджана 17 крымінальных спраў

 З 21 па 31 сакавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 64 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 10 крымінальных спраў. Складзена 316 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Аб’ект увагі — мабільнік
Дзве крымінальныя справы па факце крадзяжоў мабільных тэлефонаў узбуджаны 23 сакавіка. Першае злачынства ўчынена ў Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду. Супрацоўніца ўстановы забылася свой тэлефон у адным з агульнадаступных месцаў. Вярнулася — мабільнага няма. Устаноўлена, што крадзеж учыніла раней не судзімая 32-гадовая жыхарка Завуццеўскага сельсавета. Тэлефон канфіскаваны.


У другім выпадку дзеянне адбывалася ў невялікай вёсцы Завуццеўскага сельсавета. Кампанія адзначала свята 8 сакавіка. Знаходзіўся там жыхар Верхнядзвінскага раёна. У яго ўкралі мабільны тэлефон. Нячыстай на руку аказалася 20-гадовая навучэнка прафліцэя з Ушацкага раёна.


Крадзеж на траіх
Трое непаўналетніх міярчан 23 сакавіка ўкралі дошкі з тэрыторыі аднаго з прадпрыемстваў райцэнтра. Урон не кампенсаваны. Адміністрацыйныя пратаколы па факце дробнага крадзяжу разгледзіць камісія па справах непаўналетніх.


Рэха вечара сустрэчы
Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці 23 сакавіка ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 339 “Хуліганства”. Гісторыя здарылася ў ноч з 3 на 4 лютага, калі ў кафэ “Чайка” ў райцэнтры сустракаліся школьныя сябры. Жыхар Перабродскага сельсавета 1966 года нараджэння без прычыны ўдарыў кулаком аднаго з адпачывальнікаў.


Канфлікт гаспадароў і сабак
За парушэнне правіл утрымання сабакі панясе адміністрацыйную адказнасць жыхарка Узмёнскага сельсавета. Яе гадаванец гуляў свабодна і без намордніка. Пакусаў сабаку суседкі. Матэрыял разгледзяць у судзе.


Злодзей-ласун
26 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу. Пенсіянерка з Міёр паведаміла ў міліцыю, што з гаража ў яе двары ўкралі 60 кілаграм цукру. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


За рулём без права на кіраванне
У Міёрах супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, якім кіраваў індывідуальны прадпрымальнік з Мінскага раёна. Вадзіцельскага пасведчання ў яго не было. Высветлілася, што мужчына ў 2013 годзе асуджаны за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення і на пяць год пазбаўлены права садзіцца за руль. На момант затрымання тэрмін пакарання яшчэ не скончыўся. У адносінах да бяспраўніка 27 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа за невыкананне прыгавора суда.


У магазін праз банкамат
Крымінальная справа па артыкуле 212 “Крадзеж шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі” ўзбуджана 29 сакавіка. Пенсіянер з Міёрскага сельсавета паведаміў, што з яго банкаўскай карткі прапалі 70 рублёў. Устаноўлена, што грошы зняла раней не судзімая 52-гадовая міярчанка. Пацярпелы адправіў яе ў магазін са сваёй карткай і пін-кодам. Па дарозе зламысніца зайшла да банкамата.
***
Усяго ў сакавіку ў раёне ўзбуджана 17 крымінальных спраў. З іх па лініі крымінальнага вышуку — 11, раскрыта шэсць. Застаюцца нераскрытымі пяць крадзяжоў. Выяўлены два эканамічныя злачынствы, адно ў сферы маральнасці.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага

аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік

раённага аддзела
Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта