Авторизация
 

Заходняя Дзвіна ля аграгарадка Узмёны "забрала" мужчыну

  За 12 месяцаў мінулага года на вадаёмах раёна загінулі два чалавекі. Сёлета ўжо таксама адбыліся дзве трагедыі. Некалькі тыдняў таму ў рацэ Мерыца знайшлі нежывую жанчыну. Крыху пазней на Заходняй Дзвіне ля аграгарадка Узмёны вада “забрала» мужчыну. 

На беразе знайшлі яго куртку, ля прамывіны — шапку. Цела пакуль застаецца дзесьці на дне хуткаплыннай глыбокай ракі. Як паведаміў начальнік Міёрскай выратавальнай станцыі Алег Рубанік, пошукі з-за крыгаходу часова прыпынены. Ён просіць не рызыкаваць жыццём і не выходзіць на нетрывалы вясенні лёд:

— Каб папярэдзіць няшчасныя выпадкі, райвыканкама 22 сакавіка 2018 года выдаў распараджэнне аб забароне выхаду на лёд. Аддзелу адукацыі, спорту і турызму рэкамендавана правесці прафілактычную работу са школьнікамі ва ўсіх навучальных установах раёна. Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі сумесна з рэдакцыяй раённай газеты правядуць акцыі па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вадаёмах і праінфармуюць насельніцтва пра меры бяспекі і асноўныя патрабаванні Правіл аховы жыцця людзей на водах.


Раённая арганізацыя "Таварыства выратавання на водах", аддзелы ўнутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях правядуць прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні і недапушчэнні выхаду людзей на лёд у перыяд забароны. Работнікі гэтых служб скіруюцца ў рэйды на рэкі і азёры, каб выявіць "рыбаловаў-экстрэмалаў".


Паводле аператыўных дадзеных, з пачатку года да 25 сакавіка ў Беларусі ўтапіліся 22 чалавекі, сярод іх два непаўналетнія. Выратавалі 35, з іх шасцёра дзяцей. У Віцебскай вобласці пяць ахвяр вады, у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года паболела на двух тапельцаў. Наша вобласць лідзіруе ў рэспубліцы і па росце трагічных здарэнняў, і па колькасці загінуўшых.


Рэкамендацыі
Аказваць дапамогу на вадзе трэба рашуча, імкліва, але абдумана, каб самому не трапіць у пастку. Варта выкарыстоўваць любы падручны матэрыял: лесвіцы, дошкі, жэрдкі, вяроўкі, тоўстыя галіны дрэў, шпагат, скруткі вопраткі і іншыя сродкі, якія трэба як мага хутчэй падаць тонучаму. Да яго трэба паўзці, абапіраючыся на прадметы, якія істотна павялічваюць плошчу апоры. Калі дапамагаючых двое або больш, лепш утварыць ланцужок і, набліжаючыся да палонкі, моцна трымаць адзін другога за ногі. Абавязкова трэба выклікаць па тэлефоне выратавальнікаў і гучным крыкам прыцягваць увагу тых, хто ёсць паблізу. 

Фота для ілюстрацыі.

 Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 982
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 695
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 655
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 925
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта