Авторизация
 

З кафэ "Брыганціна" ў міёрскую бальніцу

 З 11 па 20 сакавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 58 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны тры крымінальныя справы. Складзена 283 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Звон разбітага шкла
Штраф да пяцідзесяці базавых велічынь пагражае міярчаніну. На яго склалі пратакол па артыкуле 10.9 "Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці". Знаходзячыся ў нецвярозым стане ў пад'ездзе шматкватэрнага дома, дзе сам пражывае, мужчына наўмысна разбіў два вакны. Прычыніў урон камунальнай гаспадарцы. Пакаранне вынесе суд.


Зварачны апарат укралі з гарышча
Работнікі полацкай арганізацыі працавалі ў Міёрах на будаўніцтве бальніцы. Вялі работы на гарышчы. Падчас абедзеннага перапынку хтосьці свабодна пранік на іх працоўнае месца і ўкраў зварачны апарат. Будаўнічай арганізацыі прычынены ўрон у 290 рублёў. Таксама злодзей прыхапіў з сабой лічыльнік вады. 12 сакавіка па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


З кафэ ў бальніцу
Гэта гісторыя пачалася ў першы дзень новага года. Познім вечарам у РАУС паступіла паведамленне ад медыкаў: шпіталізаваны 48-гадовы міярчанін з цялеснымі пашкоджаннямі. Зламаны сківіца, рабро. Мужчына адпачываў у кафэ "Брыганціна". Паміж ім і яшчэ адным наведвальнікам — 31-гадовым жыхаром райцэнтра — узнік канфлікт, які выліўся ў бойку. Пасля шэрагу экспертыз узбуджана крымінальная справа па артыкуле 149 "Наўмыснае прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання".


Судзімасць за аліменты
За ўхіленне ад аліментаў адкажа перад судом 47-гадовы жыхар Перабродскага сельсавета. Ён з ліпеня мінулага года не выплочваў аліменты на непаўналетнюю дачку 2000 года нараджэння. Утварылася запазычанасць. 13 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа. Найбольшае пакаранне — пазбаўленне волі да года.


Пад градусам на працы
Дзве работніцы СУП "Цітова" 14 сакавіка выйшлі на працу ў стане алкагольнага ап'янення. Занятыя яны на адной з ферм гаспадаркі. З заробку давядзецца адлічыць па 24,5 рублёў, каб выплаціць штраф.


Каністры з афарбаваным палівам
Жыхар Туркоўскага сельсавета захоўваў у гаражы ля дома ў пластыкавых каністрах 80 літраў афарбаванага дызельнага паліва, якое ва ўстаноўленым парадку пастаўляецца ў сельгасарганізацыі. 17 сакавіка на парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол. Матэрыял разгледзіць суд. Сяльчаніну пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 146
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 382
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 022
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 821
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 130
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 864
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 157
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта