Міёрскі раённы аддзел унутраных спраў шукае зніклага без вестак Марозьку Генадзя. Г.Марозька, 10.01.1947 г.н. Ураджэнец вёскі Барсучына Міёрскага раёна. Пражываў у вёсцы Пестуны Міёрскага сельсавета. 11 лістапада 2017 года каля 7.00 пайшоў з дому і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.
Прыкметы: на выгляд 65-70 год, рост каля 160 см, хударлявага цела-складу. Асаблівыя прыкметы: няма левага вока. Быў апрануты: гумовыя боты зялёнага і шэрага колераў, шэрыя штаны, камуфляжная куртка, чорная шапка-вушанка, ружовая майка, чорна-белая кашуля ў клетку, чорны пінжак.
Інфармацыю пра месцазнаходжанне Г. Марозькі просім паведаміць на 102 або па нумарах 8 02152 4 12 02, 4 13 04, 4 14 32, 8 029 597 00 66. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца.
Сяргей БЕРЖАНІН, першы намеснік начальніка Міёрскага РАУС.
Глыбоцкі раённы аддзел Следчага камітэта шукае зніклага без вестак Баравіка Віталя Эдуардавіча.
В.Э.Баравік, 10.03.1978 г.н. Ураджэнец г. Полацка. Пражываў у Глыбоцкім раёне па адрасе: в. Псуя, вул. Леніна, д. 47, кв.12. У красавіку 2003 года пайшоў з дому і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядома.
Інфармацыю пра месцазнаходжанне В.Э. Баравіка просім паведаміць на 102 або па нумары 8 02156 5 35 90.