Авторизация
 

Са спіртным міма касы і грошы з-пад падушкі. Крадзяжы на Міёршчыне

 З 1 па 10 сакавіка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 66 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы. Складзена 206 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Злодзей завітаў на дачу
1 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу на дачы ў Туркоўскім сельсавеце. Гаспадыня дачнага дома жыве ў Наваполацку. Напрыканцы лютага яна паведаміла ў міліцыю, што хтосьці вырваў дзвярны замок, пранік у дом, украў алкагольныя напоі, прадукты харчавання. Сума ўрону — 46 рублёў. Устанаўліваецца асоба зламысніка.


Са спіртным міма касы
1 сакавіка міярчанін украў ва ўніверсаме "Родны кут" дзве бутэлькі настойкі. На другі дзень спрабаваў пранесці міма касы бутэльку гарэлкі. Атрымаў два пратаколы па фактах дробнага крадзяжу. За свае ўчынкі несумленны пакупнік адкажа ў судзе.


Грошы з-пад падушкі
Ад жыхара Завуццеўскага сельсавета паступіла паведамленне, што ў яго з дома зніклі 100 рублёў. Грошы ён захоўваў на ложку пад падушкай. Верагодна злодзей свабодна пранік у дом і ўчыніў крадзеж. 2 сакавіка ўзбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


Прабой паддаўся
Тэлевізійную прыстаўку, тры лямпачкі і тры метры тэлефоннага кабелю ўкралі з дома ў Дзісне. Злодзей вырваў дзвярны прабой і пераступіў праз парог. Гаспадыня дома пражывае ў гэтым горадзе па іншым адрасе. Яна і паведаміла ў міліцыю пра крадзеж. Крымінальная справа ўзбуджана 7 сакавіка. Устанаўліваецца асоба зламысніка.


Паслуга па завышанай цане
7 сакавіка пракурор раёна ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле 257 "Падман спажыўцоў" у адносінах да кіраўніка адной з сялянска-фермерскіх гаспадарак раёна. Аказваючы паслугу аднаму з кліентаў, кіраўнік СФГ указаў большую колькасць затрачаных матэрыялаў, чым на самой справе. Такім чынам, спажывец пераплаціў 39 мільёнаў 140 тысяч рублёў (да дэнамінацыі).

Трагедыя ў свята
Познім вечарам 8 сакавіка з хуткай дапамогі паступіла паведамленне ў міліцыю, што паблізу вёскі Чэрасы загінулі два чалавекі. На месца здарэння выехала следча-аператыўная група. Двое міярчан 1989 і 1990 гадоў нараджэння каталіся на снегаходзе, які належаў аднаму з іх. Пры пераездзе меліяратыўнага канала вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Снегаход перакуліўся. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў маладыя людзі загінулі на месцы.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 446
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 631
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 750
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 491
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 443
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 31 031
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 456
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 ноября 2018
Александр, Алексей, Антон, Виктор, Дмитрий, Иван, Илья, Иосиф, Константин, Порфирий, Тимофей, Федор, Семен

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта