Авторизация
 

Асцерагайцеся выхаду на лёд на вадаёмах Міёршчыны

 У пачатку вясны надвор'е зменлівае: то марозік са снегам, то сонца з адлігай. Адважным рыбаловам хоць бы што: сядзяць на вадаёмах і не думаюць, што пад нагамі нетрывалы лёд. Некаторыя блізка да прамывін набліжаюцца. Ці варта дзеля ўлову рызыкаваць жыццём?

— Яшчэ больш трывожна, калі, нягле-дзячы на таянне лёду, па рэках і азёрах ходзяць дзеці, — гаворыць начальнік Міёрскай выратавальнай станцыі Алег Рубанік.


Нагадаў пра трагічны выпадак 6 сакавіка: у Наваполацку на Заходняй Дзвіне патанула дзесяцігадовая дзяўчынка. Школьніца выйшла на лёд і знешне цвёрдае покрыва раптоўна абрушылася пад нагамі. Сяброўка, якая была побач, спрабавала дапамагчы. Не змаглі выратаваць дзяўчынку і мясцовыя рыбаловы. Яе цела шукаюць.


У спецаперацыі ўдзельнічаюць выратавальныя атрады. 10 сакавіка ў вельмі складаных з-за моцнай плыні ўмовах вялі пошукавыя работы і міёрскія выратавальнікі. На 300-метровым участку даследавалі дно Алег Рубанік, Сяргей Томка і Віктар Радзюк. На гэтым тыдні далучыліся валанцёры з атрада "Анёл", якія прадаставілі вадалазам дадатковае абсталяванне, у тым ліку рэхалоты.


— На Заходняй Дзвіне і вясной, і зімой нераўнамерная таўшчыня лёду. У адным месцы дасягае 40-50 сантыметраў, у іншым — у дзесяць разоў меншая, — сцвярджае Алег Рубанік. — У тым пераканаліся падчас пошукавых работ у Наваполацку. Для спуску пад ваду на адным з участкаў вадалазы выпілоўвалі лёд бензапілой — даўжыні палатна шыны не хапала, каб урэзацца на ўсю таўшчыню.


Алег Віктаравіч нагадаў, што на некаторых вадаёмах нават суровай зімой ёсць незамерзлыя ці зацягнутыя тонкім покрывам прамывіны. Інтэнсіўна разбураецца лёд на хуткаплынных рэках вясной. З'яўляецца шмат небяспечных "пастак". Заходняя Дзвіна "забрала" шмат жыццяў, у тым ліку і нашых землякоў. Кіраўнік выратавальнай службы нагадаў, як аднойчы вырашыў скараціць шлях дадому жыхар Дзісны: спяшаўся ў горад з другога боку ракі, размаўляў з роднымі па тэлефоне, але раптоўна трапіў у палонку і не змог выратавацца.


— Плюсавая тэмпература на працягу тыдня спрыяла таянню. Снег на некаторых рэках і азёрах ужо стаў вадой. Пры такіх умовах трываласць лёду змяншаецца, — падкрэслівае Алег Віктаравіч. — Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у бліжэйшы перыяд надвор'е будзе марозным, што затрымае разбурэнне цвёрдага покрыва. Аднак мінусавая тэмпература не адмяняе правілы бяспекі.


Асводаўцы папярэджваюць: апынуцца ў вадзе можна імгненна. Ці ўдасца выратавацца — невядома. Аматары рыбнай лоўлі — самыя неабачлівыя. Многія выходзяць на нетрывалы лёд і не апранаюць надзіманыя камізэлькі, не бяруць з сабой шматметровую выратавальную вяроўку. Да таго ж, перамяшчаюцца ў небяспечных месцах. Здзіўляе, што рыбаловы, якія ўжо траплялі ў палон ледзяной вады, не зрабілі высноў.


Недаравальна, калі на вадаёмах гінуць дзеці. Ім з малых гадоў дома, у садках, школах неабходна даваць урокі бяспекі. Абавязкова размаўляць на гэтую тэму ў перыяд ледаставу і вясной.


Штодзень выратавальнікі замяраюць таўшчыню лёду на возеры ў Міёрах. Напрыклад, вечарам 12 сакавіка яна дасягала 28-мі сантыметраў, на наступны дзень — 26. Бяспечная норма — сем сантыметраў, але толькі ў перыяд ледаставу. Вясной лёд становіцца друзлым, таму нават пры таўшчыні ў два-тры разы большай можа імгненна разбурыцца пад вагой чалавека.

Летась у Беларусі захлынуліся вадой 365 чалавек, на Віцебшчыне — 73. Прыкладна столькі ж тапельцаў у нашай рэспубліцы ў папярэднім годзе. Сёлета з 1 студзеня да 12 сакавіка загінулі 17 чалавек, у тым ліку ў Віцебскай вобласці — два. Калі вадалазы адшукаюць цела загінуўшай у Наваполацку дзяўчынкі і праваахоўныя органы пацвердзяць факт яе ўтаплення, на адну ахвяру стане больш. З палону вады выратаваны сёлета 33 чалавекі, у тым ліку шэсць непаўналетніх. Папярэджаны за парушэнні правіл бяспекі на вадаёмах 3080 грамадзян.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 84 680
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 53 185
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 23 285
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 23 084
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 21 962
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 061
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 12 731
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 апреля 2018
Георгий, Дмитрий, Марфа

Именины 25 апреля 2018
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Госці краін
free counters
Партнеры сайта