Причина пожаров — неисправная электропроводка

 Па інфармацыі РАНС, летась у раёне адбылося 19 пажараў. Прычынай сямі з іх стала парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. Часта прычынай пажару служаць электраправодкі. Дакладней, іх няправільныя мантаж і эксплуатацыя. Разгледзім асноўныя недахопы:

- няправільны мантаж электраправодкі, неадпаведнасць кабеля або провада спосабу пракладкі. Часта пры мантажы кабеля ўводу ў дом не ўсталёўваюцца адрэзкі труб. Вольная прастора паміж кабелем і трубой не латаецца. Вільгаць трапляе на электраправодку, а пры пашкоджанай ізаляцыі адбываецца кароткае замыканне. Аналагічны выпадак быў у Павяцці. Часта прымяняюць провад маркі АПВ, пры гэтым увод у будынак выконваюць у адну адтуліну. Гэта катэгарычна забаронена. На кожны провад — свая адтуліна;
- на гарышчы жылога дома і пад падвясной столлю электраправодка павінна ісці толькі ў металічным трубах. Правілы ўстройства электраўстановак не дапускаюць прымянення металарукавоў, гофратрубы і іншых матэрыялаў;
- пры пракладцы па згаральных асновах прымяняецца адпаведны кабель. У яго марцы павінны быць літары. Напрыклад, АВВГнг — гэта значыць, што ізаляцыя негаручая. 

Нельга заклейваць праводку шпалерамі. Злучэнні жыл павінны выконвацца з прымяненнем сціскаў, вінтоў, зваркі, пайкі. Скручваць правады забаронена. Падчас эксплуатацыі такое злучэнне слабее, таму ў гэтым месцы можа ўзнікнуць пераходнае супраціўленне. Паспрыяе яму і злучэнне жыл з розных металаў. Напрыклад, алюмінію і медзі. Пераходнае супраціўленне ўзнікае яшчэ ў месцах злучэнняў электраправодак, калі токавядучыя жылы маюць розныя сячэнні.


Пры ўзнікненні пераходнага супраціўлення выдзяляецца цяпло. Злучэнні жыл пачынаюць грэцца. Калі тэмпература павялічваецца, супраціўленне ізаляцыі змяншаецца. Узнікае кароткае замыканне.


Кожны электрычны патрон свяцільні разлічаны на пэўную магутнасць. Калі не ўлічваць гэта, таксама можа ўзнікнуць пажар.
Для абароны ад токаў кароткага замыкання павінны прымяняцца калібраваныя плаўкія ўстаўкі і электрамагнітныя расшчапляльнікі аўтаматычных выключальнікаў.


У выпадку кароткага замыкання апарат абароны не спрацуе, калі вы карыстаецеся жучкамі, завышаеце токі электрамагнітных расшчапляльнікаў.


Тэрмін бяспечнай эксплуатацыі кабеляў у нармальных умовах — 25 год. У памяшканнях з арганічным, хімічна актыўным асяроддзем — толькі восем. Напрыклад, у жывёлагадоўчых будынках.
Правільныя мантаж і эксплуатацыя электраправодкі — гарантыя пажарнай бяспекі ў вашых дамах!

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір ТОМКА,
начальнік раённай энергаінспекцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.