Авторизация
 

Здабыча злодзеяў — мабільнікі

 З 21 па 28 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 51 паведамленне і заява пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 5 крымінальных спраў. Складзены 123 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Маёмасць — дзяржаўная, прыбытак — асабісты
22 лютага па матэрыялах праверкі групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Міёрскага РАУС узбуджана крымінальная справа па частцы 3 артыкула 210 "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі". Устаноўлена, што кіраўнік аднаго з прадпрыемстваў горада Міёры ў верасні 2017 года, карыстаючыся службовымі паўнамоцтвамі, адгрузіў старонняй асобе абсталяванне. Атрыманым прыбыткам распарадзіўся па ўласным меркаванні. Прычынены прадпрыемству ўрон складае 6 330 рублёў.


Прыставіў нож да горла
Раней судзімы 40-гадовы міярчанін учыніў п'яную сварку з жонкай. Пагражаў забіць, трымаючы ля яе горла нож. Прычыніў цялесныя пашкоджанні. Пацярпелая звярнулася ў міліцыю. 22 лютага ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 186 "Пагроза забойствам".

Здабыча злодзеяў — мабільнікі
Крымінальная справа па факце крадзяжу ўзбуджана 22 лютага. Жыхар Язна паведаміў у міліцыю, што падчас дыскатэкі ў мясцовым Доме культуры ў яго ўкралі мабільны. Тэлефон знаходзіўся ў кармане курткі, якую пакінуў на стуле. Злодзея знайшлі. Ім аказаўся мясцовы жыхар 2002 года нараджэння. Украдзенае канфіскавана.


***
Пра крадзеж мабільнага тэлефона 23 лютага паведаміла пенсіянерка з Міёрскага сельсавета. Тэлефон прапаў з яе дома. Забраў яго мясцовы жыхар 1995 года нараджэння, які нідзе не працуе і мае не адну судзімасць. Украдзенае вярнулі. У адносінах да злодзея 26 лютага ўзбудзілі чарговую крымінальную справу.

Госць з кулакамі
Жыхар Мікалаёўскага сельсавета 24 лютага зайшоў да знаёмага аднавяскоўца. Стаў скандаліць. Крычаў, нецэнзурна лаяўся, спрабаваў учыніць бойку. На буйнага госця склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 "Дробнае хуліганства". Матэрыял разгледзіць суд.

Крадзеж з дачнага двара
Ад жыхара Перабродскага сельсавета паступіла паведамленне, што з двара дачнага дома яго сястры ўкралі палімерную ёмістасць аб'ёмам у адзін метр кубічны. Сума ўрону — 270 рублёў. Крымінальная справа па факце крадзяжу ўзбуджана 26 лютага. Асобы зламыснікаў устанаўліваюцца.


***
Усяго ў лютым узбуджана 18 крымінальных спраў, з якіх раскрыта 14. Па лініі крымінальнага вышуку — 16 спраў, раскрыта 13. Найбольш распаўсюджанае злачынства — крадзеж. Зарэгістравана 11 выпадкаў.

Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 808
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 652
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 633
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта