Авторизация
 

З півам ля магазіна

 З 11 па 20 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 62 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана 5 крымінальных спраў. Складзена 218 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Начная прагулка
Раней судзімы 30-гадовы жыхар Міёрскага сельсавета ў ноч на 12 лютага прайшоўся па дварах сваіх аднавяскоўцаў. У аднаго ўкраў веласіпед з незамкнёнай гаспадарчай пабудовы. На другі двор завітаў не адзін. Узяў у памочнікі мясцовага раней не судзімага сяльчаніна. Свабодна праніклі ў гараж, адкуль укралі зварачны апарат, электрапілу, каністру з маслам. Абодва зламыснікі знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС. Па фактах крадзяжу ўзбуджаны крымінальныя справы. Украдзенае канфіскавана.


Звон разбітага шкла
Пратакол па артыкуле 10.9 "Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці" КаАП склалі 12 лютага на жыхарку Міёр. Яна наўмысна разбіла аконнае шкло ў кватэры сваёй знаёмай. Прычыніла ўрон на суму 11 рублёў 40 капеек. Матэрыял накіравалі ў суд. Парушальніцы пагражае штраф да 50 БВ.


 З півам ля магазіна
Штрафам у дзве базавыя велічыні пакараны жыхар Дзісны за распіццё піва ў грамадскім месцы. Пенны напой мужчына распіваў 13 лютага ля аднаго з мясцовых магазінаў.


Узялася за старое
14 лютага ў міліцыю паступіла паведамленне з Туркоўскага сельсавета. У дом сяльчанкі праніклі праз акно, укралі адзенне і абутак. Устаноўлена, што крадзеж учыніла раней судзімая за такія злачынствы 19-гадовая мясцовая жыхарка. У адносінах да яе ўзбуджана крымінальная справа. Частка ўкрадзенага канфіскавана. Зламысніца знаходзіцца пад арыштам.


Замест магазіна ў чужы дом
15 лютага жыхарка Дзісны паведаміла пра крадзеж, учынены ў яе дачным доме ў Туркоўскім сельсавеце. Злодзей вырваў прабой у дзвярах, пранік у дом і ўкраў прадукты харчавання на суму 52 рублі. Асоба зламысніка ўстаноўлена. Гэта мясцовы 24-гадовы жыхар, які нідзе не працуе і ўжо быў судзімы за крадзеж. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС. Узбуджана крымінальная справа.


Калі на дачы не было гаспадара
17 лютага з паведамленнем пра крадзеж звярнуўся ў міліцыю жыхар Наваполацка. З гаспадачай пабудовы ў двары яго дачнага дома ў Дзісне ўкралі "балгарку", 50 метраў алюмініевага кабелю, электрарухавік, самаробны зварачны апарат. Урон ацанілі ў 400 рублёў. У памяшканне злодзей трапіў, вырваўшы дзвярны прабой. Крадзеж учыніў мясцовы раней судзімы жыхар, які нідзе не працуе. Частка ўкрадзенага канфіскавана. Узбуджана крымінальная справа. Злачынца пад арыштам.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС,
начальнік раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта