Авторизация
 

Сталовы нож не па прызначэнні

 З 1 па 10 лютага ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 53 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджана восем крымінальных спраў. Складзены 232 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Падлетак купіў піва
У адным з магазінаў райцэнтра прадалі піва непаўналетняму. На прадаўца склалі пратакол па артыкуле 12.17 КаАП "Парушэнне правіл гандлю і аказання паслуг насельніцтву". Правапарушэнне караецца штрафам ад 20 да 50 базавых велічынь. Матэрыял разгледзіць адміністрацыйная камісія райвыканкама.


Сталовы нож не па прызначэнні
Вечар сустрэчы з аднакласнікамі для 52-гадовага жыхара Перабродскага сельсавета скончыўся крымінальным артыкулам. Дзеянне адбывалася ў кафэ "Чайка" ў Міёрах. Разагрэты алкаголем мужчына без прычыны ўдарыў сталовым нажом у шыю аднаго з наведвальнікаў. Пацярпелы сур'ёзных цялесных пашкоджанняў не атрымаў. У адносінах да раней не судзімага вяскоўца 4 лютага ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 339 "Хуліганства".


Дачныя злодзеі
5 лютага ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па артыкуле 205 "Крадзеж". Абодва злачынствы ўчынены на дачах, гаспадары якіх пражываюць у Наваполацку. У Дзісне з гаспадарчай пабудовы ўкралі электрычны насос і дрыль. Урон — 80 рублёў. У вёсцы Дзямешкі Туркоўскага сельсавета з дома ўкралі прадукты харчавання на суму 47 рублёў. Злодзеі трапілі ў памяшканні, вырваўшы прабой у дзвярах. Асобы зламыснікаў устанаўліваюцца.


Крадзеж праз сеціва
22-гадовы студэнт з Новапагосцкага сельсавета стаў ахвярай інтэрнэт-махляра. З ім на сувязь у сацыяльнай сетцы "Укантакце" выйшаў незнаёмец. Падчас перапіскі пераканаў назваць рэквізіты банкаўскай карткі. Інфармацыю выкарыстаў для асабістых мэт — зняў з рахунку 16 рублёў. 5 лютага ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 "Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі". Устанаўліваецца асоба зламысніка.


Пагасцяваў
Два крымінальныя артыкулы — вынік паездкі 20-гадовага юнака да бацькоў у Дзісну. 28 студзеня ён украў у мясцовым магазіне піва, што расцанілі як рабаванне. А напярэдадні ўначы, праходзячы міма чужога двара, разбіў шкло ў дзверцы прыпаркаванага ля дома аўтамабіля. У міліцыю звярнуўся ўладальнік машыны. Крымінальная справа па факце хуліганства ўзбуджана 5 лютага.


Прайшлася па дварах
Устаноўлена, хто ў пачатку студзеня ўкраў рэчы з двара ў райцэнтры. Гэта 44-гадовая раней не судзімая жыхарка Міёрскага сельсавета. На яе рахунку не адзін крадзеж. У снежні мінулага года забрала два веласіпеды, таксама ў Міёрах. Крымінальная справа па апошнім факце ўзбуджана 9 лютага. Зламысніца знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 597
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 000
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 865
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 604
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 436
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 400
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 мая 2019
Василий, Гавриил, Дмитрий, Иосиф, Николай, Акулина, Семен

Именины 21 мая 2019
Адриан, Арсений, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта