Авторизация
 

Міёрскім РАУС узбуджаны тры крымінальныя справы

 З 21 па 31 студзеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 52 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны тры крымінальныя справы. Складзена 199 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Прылёг у пад'ездзе
П'яны мужчына ляжаў у пад'ездзе аднаго з дамоў райцэнтра. Гэта быў мясцовы жыхар. "Адпачываў" у доме на суседняй вуліцы. За знаходжанне ў нецвярозым стане ў грамадскім месцы пакараны штрафам у дзве базавыя велічыні.


На ферме пад градусам
Жывёлавод ААТ "Папшулі" 22 студзеня прыйшла на працу ў стане алкагольнага ап'янення. Раней яе прыцягвалі да адказнасці за падобнае правапарушэнне. Чарговы пратакол накіравалі ў суд. Згодна з часткай 3 артыкула 17.3 КаАП, прадугледжаны штраф ад двух да пятнаццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Такі ж матэрыял разгледзяць у судзе ў адносінах да нецвярозага жывёлавода ААТ "Папшулі".


Кулакі прывялі да судзімасці
Крымінальная справа па артыкуле 154 "Катаванне" ўзбуджана 23 студзеня ў адносінах да жыхара Міёр. Раней мужчына быў асуджаны за пагрозу забойствам. Устаноўлена, што на працягу верасня-снежня мінулага года ён сістэматычна біў сваю сужыцельніцу, наносіў ёй пабоі і цялесныя пашкоджанні.


Дакументы не адпавядаюць сапраўднасці
Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці 26 студзеня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 424 "Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі". Устаноўлена, што ў студзені 2013 года службовая асоба аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна прадаставіла ў бухгалтэрыю гаспадаркі несапраўдныя дакументы. У іх значылася, што работнікі набывалі ў кошт заробку маладняк буйной рагатай жывёлы. Так утойваліся факты падзяжу жывёлы.


Флікер забыліся — пратакол атрымалі
Вясковец з Язненскага сельсавета, двое міярчан і жыхар Дзісны 28 студзеня выяўлены на дарозе ў цёмны час сутак без святлоадбівальных элементаў. Усе чацвёра панеслі адміністрацыйнае пакаранне. Нагадаем, прагулка без флікера караецца папярэджаннем або штрафам ад адной да трох базавых велічынь.


Разлічвацца не збіраўся
28 студзеня прадавец з Дзісны паведаміла ў міліцыю, што пакупнік узяў з халадзільніка дзве бутэлькі піва і пайшоў, не разлічыўшыся. У той жа дзень злодзея знайшлі. Ім аказаўся 20-гадовы жыхар Наваполацка, які прыехаў да бацькоў. Дарэчы, раней хлопец быў асуджаны за хуліганства. 29 студзеня ў адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 206 "Рабаванне".
***
Усяго ў студзені выяўлена 10 злачынстваў, з якіх дзевяць раскрыта. Па лініі крымінальнага вышуку - сем злачынстваў. Раскрыта шэсць. Учынены тры крадзяжы, па адным факце -- рабаванне, пагроза забойствам, катаванне, парушэнне правіл дарожнага руху.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік
штаба раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта