Авторизация
 

Хвойныя насаджэнні красць нельга — за вамі сочаць

 Напярэдадні і на працягу навагодніх і калядных святаў Дзісенскі лясгас узмацніў ахову хвойных насаджэнняў, каб папярэдзіць высечку лясных прыгажунь. 

Нашы работнікі самастойна і сумесна з прадстаўнікамі Браслаўскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, Шаркаўшчынскай і Міёрскай раённых інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, супрацоўнікамі ДАІ правялі 81 рэйд.

Выкарыстоўваліся фоталавушкі. Адно з такіх прыстасаванняў у лясным масіве паблізу вёскі Янова ў Перабродскім сельсавеце зафіксавала момант высечкі елкі. Сэканоміць на пакупцы навагодняга сімвала не ўдалося, якасны здымак дазволіў выявіць парушальніка. Супраць яго ўзбуджаны адміністрацыйны працэс. З вінаватага будуць спагнаны страты, нанесеныя навакольнаму асяроддзю і лясной гаспадарцы. Яшчэ яму давядзецца заплаціць штраф ад 5 да 50 базавых велічынь.

Фота для ілюстрацыі.
Алена КОНАХ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта