Авторизация
 

У Міёрах затрымалі пяцярых пешаходаў без флікераў у цёмны час сутак

 З 11 па 20 студзеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 57 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Складзена 287 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Калі флікер не ў трэндзе
12 студзеня ў Міёрах затрымалі пяцярых пешаходаў, не абазначаных флікерамі ў цёмны час сутак. 13 студзеня пад увагу праваахоўнікаў трапілі два жыхары райцэнтра, двое пешаходаў у Чэрасах, чатыры — у Язне, па адным у Александрыне, Паташні і Дзісне. 14 студзеня без святлоадбівальнікаў затрымана сем пешаходаў у розных населеных пунктах. Усе парушальнікі правіл дарожнага руху панеслі адміністрацыйнае пакаранне.


Нецвярозыя на прагулцы
На адной з вуліц райцэнтра 14 студзеня затрымалі чатырох мясцовых жыхароў у стане алкагольнага ап'янення. Трое з іх на працягу года не прыцягваліся да адказнасці за з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане. На кожнага склалі пратаколы па частцы 1 артыкула 17.3 КаАП і пакаралі штрафамі ў адну базавую велічыню. Чацвёрты гуляе п'яным не першы раз. Пратакол на яго склалі па частцы 3 артыкула 17.3. Пакаранне вынесе суд.


Зарабіў яшчэ адну судзімасць
Крымінальная справа па артыкуле 416 "Ухіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе папраўчых работ" узбуджана 15 студзеня ў адносінах да 20-гадовага жыхара Перабродскага сельсавета. Яго раней асудзілі за наўмыснае прычыненне лёгкіх цялесных пашкоджанняў. Уладкоўвацца на працу і адбываць прызначанае пакаранне не спяшаўся. Цяпер маладому чалавеку пагражаюць арышт або абмежаванне волі да двух год.


Небяспечны пацыент
Па факце пагрозы забойствам 18 студзеня ўзбуджана крымінальная справа. Раней не судзімы пенсіянер з Дзісны пагражаў забіць фельчара мясцовай бальніцы. Ва ўстанову аховы здароўя п'яны гараджанін прыйшоў апоўдні. Падчас размовы з медработнікам схапіў яе за шыю і пачаў душыць. Фельчару ўдалося вырвацца з рук зламысніка. Яна звярнулася ў міліцыю.


Хуліганства ў чужым доме
Жыхарка Перабродскага сельсавета 19 студзеня ўчыніла скандал з міярчанкай у яе доме. Гучна крычала, нецэнзурна лаялася, замахвалася рукамі на гаспадыню і зусім не збіралася за парог. Гэты візіт абышоўся сяльчанцы ў адміністрацыйны пратакол па артыкуле 17.1 "Дробнае хуліганства". Правапарушэнне караецца штрафам ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйным арыштам. Матэрыял разгледзіць суд.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 584
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 471
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 369
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 177
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 568
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 289
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 586
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта