Авторизация
 

Смартфоны, планшэты, ноўтбукі і смерці ад іх

 Захапленне маладых людзей зносінамі ў сацыяльных сетках прывівае звычку пастаянна мець пры сабе смартфоны, планшэты, ноўтбукі і таму падобныя мабільныя камунікацыйныя прыстасаванні. Нават у месцах, якія не вельмі для гэтага падыходзяць. Размова пойдзе пра ванныя пакоі.

Самі па сабе гаджаты не ўяўляюць сур'ёзнай небяспекі ў плане паражэння электрычным токам. Але яны патрабуюць выкарыстання пэўных аксесуараў, напрыклад, сеткавых зараднікаў. Калі гэтыя зарадныя прыстасаванні падключаны да электрасеткі ў 220 вольт, атрымліваецца небяспечны пераносны электрапрыбор. І не трэба спасылацца, што выхадное напружанне ў зарадніка толькі 12 вольт. Тут значэнне маюць іншыя фактары ў спалучэнні з вільготным асяроддзем — цесната, наяўнасць зануленых (заземленых) прадметаў і тока-праводнай падлогі, нярэдка, адсутнасць апаратаў абароны.


Вось канкрэтны выпадак. У Мінску школьніца прымала ванну і пры гэтым карысталася планшэтам, уключаным у электрасетку. Калі мокрай рукой даставала штосьці з пральнай машыны побач, трапіла пад смяротнае напружанне.


У ванных пакоях разеткі спецыяльнага вырабу дазволена ўстанаўліваць не бліжэй за 60 см па гарызанталі ад краю металічнай ванны. Гэтыя разеткі павінны быць падключаны праз УЗО ці падзяляючы трансфарматар. Яшчэ неабходна захоўваць меры парасцярогі і электрабяспекі. Кіруйцеся імі самі і абавязкова тлумачце дзецям.

Фота для ілюстрацыі.
В. СЯЛІЦКІ, інспектар энергаінспекцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 592
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 985
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 597
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 855
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 595
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 432
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 396
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2019
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2019
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта