Авторизация
 

17 студзеня ў 18 дарожна-транспартных здарэннях загінулі 6 чалавек

 Сапраўднае зімовае надвор'е выпрабоўвае вадзіцеляў на адказнасць і асцярожнасць за рулём. На жаль, іспыты праходзяць не ўсе. Па інфармацыі прэс-службы ДАІ МУС, 17 студзеня ў васемнаццаці дарожна-транспартных здарэннях загінулі шэсць чалавек і дваццаць атрымалі траўмы. 

У Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці легкавы аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу і трапіў пад цягач МАЗ. Вадзіцель аўтамабіля і двое пасажыраў загінулі на месцы. У Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці загінуў кіроўца легкавога аўтамабіля. Ён пайшоў на абгон, не справіўся з кіраваннем, машына вылецела ў кювет і ўдарылася аб дрэва. Яшчэ дзве ахвяры ДТЗ у Гомельскім раёне.
Нагадваем ва-дзіцелям быць асабліва ўважлівымі на зімовай дарозе:
- выбірайце максімальна бяспечныя хуткасць і рэжым кіравання;
- трымайце дыстанцыю. Вадзіцелі, што перад ці за вамі, могуць не справіцца з кіраваннем;
- будзьце асцярожныя на скрыжаваннях. Загадзя зніжайце хуткасць перад паваротам;
- прышпільвайцеся рэменем бяспекі. Гэтае правіла актуальна ў любыя надвор'е і пару года;
- дакладна ацэньвайце сітуацыю на дарозе, перш чым ісці на абгон. Неасцярожны манеўр можа ператварыцца ў занос.
Абавязковыя атрыбуты аўтамабіля ў халодную пару года — зімовыя шыны, марозаўстойлівая вадкасць для амывальніка, спраўныя фары, люстэркі без наледзі.

Фота з аварыі ў Глыбоцкім раёне. (з інтэрнэта).
А. САВЕЙКА, старшы дзяржаўтаінспектар
аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 597
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 000
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 865
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 604
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 436
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 400
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 мая 2019
Василий, Гавриил, Дмитрий, Иосиф, Николай, Акулина, Семен

Именины 21 мая 2019
Адриан, Арсений, Иван

Госці краін
free counters
Партнеры сайта