Авторизация
 

Сутыкненне аўтатранспарта з дзікімі жывёламі на дарогах

 Сутыкненне аўтатранспарта з дзікімі жывёламі на дарогах — з'ява, на жаль, не рэдкая. Для лясных жыхароў гэта, як правіла, смяротна. ДТЗ з вялікімі капытнымі (лось, алень, дзік, казуля) могуць мець сур'ёзныя наступствы як для транспарта, так і для вадзіцеля з пасажырамі.

Жывёла выходзіць на асфальт, калі скіроўваецца карміцца ці вяртаецца з кармлення, шукае спакойнае месца адпачынку. Іншых прыцягвае саляная сумесь. Птушкі збіраюць на праезнай частцы патрэбныя ім для стрававання дробныя каменьчыкі. Зайцы і лісіцы выходзяць на асфальт, каб абсохнуць ці пагрэцца. Іншы раз дзікія жывёлы перабягаюць дарогі, калі ратуюцца ад драпежнікаў ці паляўнічых сабак.


У большасці выпадкаў сутыкнення можна пазбегнуць, калі паменшыць хуткасць руху не толькі ў зоне дзеяння знака "Дзікія жывёлы", але і ў месцах магчымага з'яўлення лясных жыхароў на дарозе. Прытармазіце, будзьце гатовы спыніцца, калі заўважылі жывёлу хаця б пры набліжэнні да дарожнага палатна. Звычайна дзікая жывёла ўспрымае машыну як драпежніка, які імкнецца перарэзаць ёй шлях адступлення. У апошні момант яна кідаецца наперарэз, каб "выскачыць з акружэння". Толькі адэкватна ацаніць хуткасць аўтамабіля яна не можа.


Ноччу жывёла аказваецца ў святле фар. Аслепленая, яна за межамі промня цемру ўспрымае як сцяну і пачынае мітусіцца. У такой сітуацыі лепш прыпыніцца, выключыць фары, пры габарытных агнях уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю. Пачакайце, пакуль лясны жыхар зарыентуецца і пакіне дарогу.

Фота для ілюстрацыі.
В. БУДА,
начальнік Браслаўскай

міжрайінспекцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 591
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 979
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 586
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 852
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 592
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 430
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 395
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 мая 2019
Адриан, Арсений, Иван

Именины 20 мая 2019
Антон, Давид, Иван, Иосиф, Михаил, Степан, Фаддей, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта