Авторизация
 

Калі размова пра карупцыю ў Міёрах

 Пяць крымінальных спраў узбуджаны па артыкуле 210 "Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі", дзве — па артыкуле 426 "Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў", адна — па артыкуле 424 "Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі". Злачынствы выяўлены ў сферы сельскай гаспадаркі і гандлю.

КОЛЬКАСЦЬ злачынстваў карупцыйнай скіраванасці ў нашым раёне вырасла. У 2016 годзе іх зарэгістравана шэсць.


— Гэта істотная розніца. Асабліва калі ўлічыць, што асобныя з выяўленых злачынстваў адносяцца да катэгорыі цяжкіх, — заўважае памочнік пракурора раёна Вольга Барысенка.


Напрыклад, дзве крымінальныя справы ўзбуджаны па фактах перавышэння ўлады або службовых паўнамоцтваў у адносінах да кіруючых асоб у сферы сельскай гаспадаркі. Згодна з часткай 3 артыкула 426 Крымінальнага кодэкса, злачынства караецца пазбаўленнем волі ад трох да дзесяці год з канфіскацыяй маёмасці або без яе. Пакараны не мае права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю.


ПА АГУЛЬНАЙ колькасці выяўленых эканамічных злачынстваў Міёршчына займае ў вобласці сярэднія пазіцыі. Так, у Полацкім раёне за мінулы год іх зарэгістравана 75, у Глыбоцкім — 20, у Шаркаўшчынскім і Верхнядзвінскім — па 16, у Браслаўскім — 7. Па словах памочніка пракурора Вольгі Барысенка, падобныя злачынствы доўгі час могуць насіць латэнтны характар. Факты іх выяўлення сведчаць пра сур'ёзную работу праваахоўных органаў.


РАЗАМ з крымінальнымі злачынствамі карупцыйнай скіраванасці вылучаюць адміністрацыйныя правапарушэнні, якія ствараюць умовы для карупцыі. Яны пералічаны ў артыкуле 20 Закона "Аб барацьбе з карупцыяй". Адносяцца сюды парушэнні ў правядзенні дзяржаўных закупак. Такіх "памылак" пракуратура раёна выявіла нямала. У красавіку мінулага года правяралі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, у кастрычніку — упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання


— У ліку заўваг да адказных асоб аддзела адукацыі, спорту і турызму — парушэнні ў закупках прадуктаў харчавання для школьных сталовых. У даведках не адлюстроўвалася, ці адпавядаюць закупленыя прадукты вызначаным стандартам. Некаторыя тавары закуплялі ў большым, чым патрабавалася, аб'ёме. У выніку яны псаваліся. Устаноўлены факты выкарыстання спонсарскай дапамогі на іншыя мэты, неабгрунтавана праводзіліся закупкі з адной крыніцы, — расказвае Вольга Рыгораўна. — Ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання адсутнічалі даведкі аб правядзенні дзяржзакупак, неналежным чынам вывучаліся прапановы, з парушэннямі ажыццяўляліся закупкі з адной крыніцы, неабходная інфармацыя аб праведзеных закупках не размяшчалася на афіцыйным сайце. У складзе камісіі значыўся супрацоўнік, якога звольнілі ў пачатку года.


БОЛЬШАСЦЬ выяўленых парушэнняў падпадае пад артыкул 11.16 КаАП "Парушэнні парадку выкарыстання сродкаў бюджэту, дзяржаўных пазабюджэтных фондаў або арганізацыі дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг)". Памер пакарання — ад 10 да 50 базавых велічынь. Адказныя асобы панеслі адміністрацыйнае і дысцыплінарнае пакаранне.

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 548
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 772
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 918
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 241
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 123
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 867
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 664
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2018
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2018
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта