Авторизация
 

У Румполлі гарэла столь у жылым пакоі

 Нядзельны дзень 14 студзеня закончыўся трывогай для пажарна-выратавальнай службы. У 20.01 паступіў сігнал аб загаранні дома ў вёсцы Румполле Завуццеўскага сельсавета. Туды адразу накіраваліся два экіпажы з Дзісны і ЛВДС "Дзісна". 

Аказалася, што ў жылым пакоі над печчу загарэлася столь. Па папярэдніх дадзеных, прычына ў няспраўнасці печы.
Гэта другі ў гэтым годзе выпадак загарання па прычыне няспраўнасці печаў. З пахаладаннем іх сталі цепліць больш. Таму варта яшчэ раз пераканацца, што ў цэглавай кладцы і тынкоўцы саміх печаў, а таксама комінаў няма трэшчын, шчылін, якія могуць стаць прычынай няшчасця.
Нагадаю і пра неабходнасць устаноўкі пажарных апавяшчальнікаў, своечасовай замены ў іх сілкуючых элементаў.


Алег БУНТА, старшы інспектар
райаддзела МНС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Именины 23 июня 2021
Александр, Алексей, Андрей, Василий, Герасим, Иван, Игнатий, Илья, Иннокентий, Кузьма, Макар, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Антонина, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта