Авторизация
 

Збыт наркотыкаў на Міёршчыне будзе жорстка пакараны

 Збыту наркотыкаў на Міёршчыне не выяўлена. Дзве крымінальныя справы ў мінулым годзе ўзбуджаны па факце захоўвання наркатычных рэчываў. Дзейнасць зацікаўленых служб па прафілактыцы наркаманіі ў Міёрскім раёне абмеркавалі на нарадзе ў райвыканкаме. 

УЖЫВАННЕ наркотыкаў — добраахвотнае самагубства. Трапіць на кручок згубнай спакусы перш-наперш рызыкуе моладзь. З-за банальнай цікаўнасці, з-за ўяўнай безвыходнасці, за кампанію. Першы сродак у супрацьдзеянні наркаманіі — інфармаванасць.


НАМЕСНІК старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак адзначыла, што запланаваная на 2017 год прафілактычная работа выканана. На сайтах устаноў адукацыі і аховы здароўя даступна інфармацыя аб наступствах ужывання наркотыкаў, у медустановах распаўсюджаны тэматычныя буклеты. На тэму прафілактыкі наркаманіі размаўлялі на семінарах у аддзеле адукацыі, спорту і турызму, гутарылі ў школах на бацькоўскіх сходах.


Праведзена анкетаванне ў чатырох школах раёна, у якім прынялі ўдзел 113 старшакласнікаў. На пытанне пра жаданне паспрабаваць наркотыкі станоўчы адказ далі толькі 2% апытаных. Астатнія 98% катэгарычна супраць.


Шкодныя забавы вабяць, калі багата вольнага часу і мала навыкаў праводзіць яго з карысцю. Арганізацыі свабоднага часу падлеткаў спрыяюць спартыўныя секцыі, заняткі ў гуртках рознабаковай скіраванасці, што дзейнічаюць у школах, установах дадатковай адукацыі, сельскіх клубах і Дамах культуры. Штогод праходзіць спартакіяда для дзяцей з нядобранадзейных сем'яў і падапечных Інспекцыі па справах непаўналетніх.


СТАРШЫ оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі РАУС Андрэй Люцкі паведаміў, што на нарадзе ў пракуратуры вобласці работу Міёрскага РАУС і іншых суб'ектаў прафілактыкі па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў ацанілі на належным узроўні. Указалі на той факт, што апошнія пяць год у раёне не выяўляецца збыт наркотыкаў. Гэта факт адназначна станоўчы, калі ён адпавядае рэальнай сітуацыі. Разам з тым, у мінулым годзе ўзбуджаны дзве крымінальныя справы па фактах захоўвання наркотыкаў у адносінах да жыхароў райцэнтра.


У 2018-м годзе работа па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў і прафілактыцы наркаманіі прадоўжыцца.
НАГАДАЕМ. Дэкрэт №6 "Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў" прыняты 28 снежня 2014 года і ўступіў у сілу з 1 студзеня 2015-га. Скіраваны на максімальную актывізацыю дзейнасці дзяржорганаў, грамадскіх аб'яднанняў у прафілактыцы незаконнага абароту і ўжывання наркотыкаў. 

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта