Авторизация
 

Штогод у Беларусі ўзрываецца звыш дзесяці бытавых катлоў

 Штогод у Беларусі ўзрываецца звыш дзесяці бытавых катлоў. Гінуць людзі. Асноўная колькасць здарэнняў адбываецца ў пачатку ацяпляльнага сезона. Ноччу слупок тэрмометра апускаецца. Замярзаюць трубаправоды і пашыральныя бакі, не цыркулюе вада. Цяпер чакаюцца маразы. Каб папярэдзіць узрывы бытавых катлоў, выконвайце наступныя рэкамендацыі:

- упэўніцеся, што запорныя прыстасаванні на падаючым і адваротным трубаправодах адкрыты, распаветрана сістэма ацяплення. Выдаліце кандэнсат з ніжняй кішэні дымавой трубы;
- агледзьце агалоўкі дымавых труб і ўпэўніцеся, што яны не замёрзлі і не закаркаваліся;
- да пачатку распальвання катла адкрыйце лінію падсілкоўвання сістэмы ацяплення і кантрольную лінію запаўнення пашыральнага бака. Ціск на манометры, устаноўленым на катле, не павінен расці;
- калі з кантрольнай лініі запаўнення пашыральнага бака не пайшла вада, а ціск вады ў катле расце і дасягае ціску ў водаправоднай сетцы, значыць, сістэма ацяплення замёрзла. Кацёл распальваць нельга!!!


Калі сістэма ацяплення замёрзла:
- вызначце месца замярзання ацяпляльнай сістэмы;
- адагрэйце яго;
- калі з кантрольнай лініі (пры адкрытай падсілкавальнай лініі) пацячэ вада, паступова распальвайце кацёл. Кантралюйце ціск вады ў катле па манометры.
Калі ціск вады ў катле набліжаецца да максімальна дапушчальнага:
- тэрмінова спыніце падачу паліва ў кацёл;
- выдаліце з катла ў бяспечнае месца і заліце вадой рэшткі паліва, якое гарыць.
Рэкамендуецца да пачатку ацяпляльнага сезона:
- ачысціць паверхні ўнутры катла і коміны ад сажы. Пры неабходнасці адрамантаваць іх;
- правесці рэвізію або замяніць на спраўную запорную і ахоўную арматуру;
- прамыць сістэму ацяплення і запоўніць яе вадой;
- упэўніцца, што кацёл і сістэма ацяплення герметычныя;
- цеплаізалязаваць трубаправоды і пашыральны бак, якія знаходзяцца на гарышчы і ў памяшканнях, што не ацяпляюцца.
Калі распальваеце кацёл, упэўніцеся, што:
- цыркуляцыя цепланосьбіта забяспечана;
- ціск па манометры на катле адпавядае норме;
- каналы коміна свабодныя.


Забаронена:
- выкарыстоўваць самаробныя катлы, якія не абсталяваны аўтаматыкай бяспекі і кантрольна-вымяральнымі прыборамі;
- распальваць кацёл, калі вада ў ацяпляльнай сістэме не цыркулюе;
- эксплуатаваць кацёл з няспраўнымі манометрам і ахоўнымі прыладамі;
- захоўваць побач з катлом гаручыя матэрыялы.
Рэкамендуецца мантаж бытавых воданагравальных катлоў і ацяпляльнай сістэмы рабіць толькі сіламі спецыялізаваных арганізацый. Работнікі, якія выконваюць мантаж і наладку катлоў, павінны праводзіць навучанне карыстальнікаў і адзначаць гэта ў пашпарце катла.


Пры атручванні ўгарным газам:
- вынесіце пацярпелага на свежае паветра, цёпла ахініце і не давайце заснуць;
- выклікайце хуткую медыцынскую дапамогу;
- пры страце прытомнасці дайце панюхаць нашатырны спірт.
Прыкметы атручвання: цяжкасць у галаве, моцнае сэрцабіццё, шум у вушах, галавакружэнне, агульная слабасць, млоснасць, ванітаванне, задышка, парушэнне апорных функцый.
Сачыце за станам ацяпляльнай сістэмы і катла. Беражыце сябе і блізкіх!


Уладзімір ПАПОЎ, вядучы інспектар

Наваполацкай інспекцыі Дзяржпрамнагляду.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 423
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 141
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 018
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 644
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта