Авторизация
 

Непаўналетні ў Міёрах распіваў на плошчы піва

 З 1 па 10 студзеня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 67 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны 4 крымінальныя справы. Складзены 264 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

З півам на плошчы
Непаўналетняга міярчаніна затрымалі 2 студзеня на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў у райцэнтры. Юнак распіваў піва. Матэрыял аб адміністрацыйным правапарушэнні накіраваны ў камісію па справах непаўналетніх райвыканкама.

Украла грошы ў сваячкі
Трэцяга студзеня ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 "Крадзеж" у адносінах да 30-гадовай раней судзімай жыхаркі Туркоўскага сельсавета. Знаходзячыся ў доме сваячкі, яна ўкрала 540 рублёў. Грошы ляжалі на паліцы ў шафе. Пацярпелая заўважыла прапажу і адразу звярнулася ў міліцыю. Частка ўкрадзенага канфіскавана.

Крадзеж з двара
Міярчанін паведаміў на 102, што ў ноч на 5 студзеня з двара яго дома прапалі два пледы, падкоўдранік і ручнік, якія сохлі пасля мыцця. Таксама не стала дзіцячых санак і веласіпеда. Урон ацэнены ў 135 рублёў. Крымінальная справа па факце крадзяжу ўзбуджана 8 студзеня. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

Без флікераў
За 8 студзеня складзена пяць пратаколаў у адносінах да пешаходаў, якія не абазначыліся святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак. У лік парушальнікаў правіл дарожнага руху трапілі жыхары Міёр, Дзісны, вёсак Ідолта, Шарагі, Немірова. Паколькі да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.23 прыцягнуты ўпершыню, да ўсіх прымянілі мінімальнае пакаранне—папярэджанне.

Гаспадыня з дома, зладзейка тут як тут
Пенсіянерка з Завуццеўскага сельсавета звярнулася ў міліцыю з паведамленнем пра крадзеж. 8 студзеня яна на гадзіну адлучылася з дома, пакінуўшы незамкнёнымі ўваходныя дзверы. У гэты час хтосьці пранік у жыллё і ўкраў з кашалька, што ляжаў на шафе, 50 рублёў. Устаноўлена, што крадзеж учыніла раней судзімая мясцовая жыхарка. У адносінах да яе 10 студзеня ўзбуджана крымінальная справа.

Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 423
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 141
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 018
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 644
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта