Авторизация
 

Джып ля граніцы прыйшлося даганяць

 У снежні ваеннаслужачыя Лідскага пагранічнага атрада затрымалі 38-гадовага вадзіцеля аўтамабіля. Грамадзянін Беларусі праігнараваў патрабаванні спыніцца, паімкнуўся ўцячы. 

У адной з прыгранічных вёсак праваахоўнікі заўважылі джып, які рухаўся з выключанымі фарамі ў бок Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь. Прынялі рашэнне спыніць аўтамабіль. Аднак вадзіцель не падпарадкаваўся. Не адрэагаваў на проблескі маячкоў сіняга і чырвонага колераў. Не паддаўся абгону, віляючы ў розныя бакі праезнай часткі. Тады пагранічны атрад прымяніў зброю ў адносінах аўтамабіля. Аднак і на пашкоджаных двух колах уцякач працягваў рухацца, пасля спыніўся.


У сувязі з такой сітуацыяй, тлумачым, што адпаведна артыкула 2 Закона "Аб органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь" адна з асноўных задач пагранічнікаў—выяўляць і спыняць злачынствы і адміністрацыйныя правапарушэнні, якія ствараюць пагрозу пагранічнай бяспецы. Яны надзелены наступнымі правамі і абавязкамі:
- кантраляваць выкананне грамадзянамі і арганізацыямі рэжыму Дзяржаўнай граніцы, пагранічнага рэжыму;
- даследаваць у межах прыгранічнай тэрыторыі транспартныя сродкі, за выключэннем грузавых адсекаў, на якія накладзены мытныя пломбы, пячаткі і іншыя сродкі ідэнтыфікацыі, пры пошуку і затрыманні грамадзян, якія парушылі заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб Дзяржаўнай граніцы;
- прыпыняць у межах прыгранічнай тэрыторыі транспартныя сродкі, правяраць дакументы, якія пацвярджаюць асобу вадзіцеля, а таксама пасведчанне аб рэгістрацыі механічнага транспартнага сродку, прычэпаў да яго;
- захоўваць, насіць, выкарыстоў-ваць зброю, у выпадку і парадку, прадугледжаным Законам і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.


У ходзе выканання вышэйпералічаных паўнамоцтваў супрацоўнікі органаў пагранічнай службы з'яўляюцца прадстаўнікамі ўлады, іншымі словамі службовымі асобамі, і знаходзяцца пад абаронай дзяржавы. Іх законныя патрабаванні абавязковыя для выканання ўсімі грамадзянамі. Непадпарадкаванне, стварэнне перашкод пагражаюць адказнасцю, якая прадугледжана заканадаўствам і надаюць права супрацоўнікам органаў пагранічнай службы на абгрунтаваную прафесійную рызыку. Прычыненне шкоды пры гэтым не з'яўляецца правапарушэннем.


Прымяненне зброі супрацоўнікамі органаў пагранічнай службы вызначаны ў артыкулах 30, 33 Закона. Ваеннаслужачыя маюць права выкарыстоўваць яе для спынення транспартнага сродку шляхам яго пашкоджання, калі вадзіцель не падпарадкоўваеццца патрабаванням, а таксама ў выпадках, калі яго дзеянні ствараюць рэальную пагрозу жыццю і здароўю, ці ёсць дакладныя дадзеныя, што за рулём той, хто ўчыніў цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства.

Фота для ілюстрацыі.
Дзяніс ГЛЕБКА,

афіцыйны прадстаўнік

Полацкага пагранічнага атрада.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта