Авторизация
 

Хроніка здарэнняў на Міёршчыне

 З 26 па 31 снежня 2017 года ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 44 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Крымінальныя справы не ўзбуджаліся. Складзена 240 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Выпіваў ля магазіна

У камісію па справах непаўналетніх накіраваны матэрыял у адносінах да юнака з Язненскага сельсавета. Хлопец распіваў гарэлку ля сельскага магазіна. Падобнае правапарушэнне ўчыняе не ўпершыню. Згодна з часткай 3 артыкула 17.3 КаАП, прадугледжваецца штраф ад двух да пятнаццаці базавых велічынь.

46 рублёў за лаянку

Пратакол па артыкуле 17.1 "Дробнае хуліганства" склалі на жыхарку Перабродскага сельсавета. У стане алкагольнага ап'янення яна знаходзілася ў раённым аддзеле ўнутраных спраў, крычала, нецэнзурна лаялася. Пакаралі штрафам у 46 рублёў.

Віно распівала з падлеткам

Па артыкуле 17.4 КаАП "Уцягненне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны" панясе пакаранне жыхарка Завуццеўскага сельсавета. Жанчына купіла бутэльку віна для непаўналетняга юнака і разам з ім распівала алкагольны напой. Правапарушэнне караецца штрафам ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь. Матэрыялы накіраваны ў адміністрацыйную камісію райвыканкама.

На работу пад градусам

Жывёлавод з Павяцкага сельсавета прыйшла на працу ў нецвярозым стане. На жанчыну склалі пратакол па артыкуле 17.3 КаАП і пакаралі штрафам у адну базавую велічыню.

Два пратаколы адным махам

Жыхара Міёрскага сельсавета затрымалі ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Ён аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Такім чынам атрымаў адразу два адміністрацыйныя пратаколы. Матэрыялы разгледзіць суд.

***

Усяго ў снежні мінулага года ўчынена пяць злачынстваў. Усе па лініі крымінальнага вышуку. Тры крадзяжы, адно рабаванне, адно забойства. Усе злачынствы раскрыты.

Фота для ілюстрацыі.

Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба

раённага аддзела ўнутраных спраў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта