Трагическое ДТП в Миорах

 Дарожна-транспартнае здарэнне з трагічнымі вынікамі ўчынена ў Міёрах 2 студзеня. Вечарам, у 19.56, група пешаходаў пераходзіла вуліцу Камуністычную побач з гарадскім паркам. Усе былі абазначаны святлоадбівальнымі элементамі, але ішлі не па пешаходным пераходзе, а за 50 метраў ад яго. На пешаходаў учыніў наезд 26-гадовы міярчанін.

Пад колы легкавога аўтамабіля трапілі дзве пенсіянеркі 1949 і 1948 гадоў нараджэння. Адна загінула на месцы. Другую з цяжкімі траўмамі даставілі ў Міёрскую ЦРБ.

Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана кры-мінальная справа па частцы 2 артыкула 317 "Парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў". Устаноўлена, што вадзіцель знаходзіўся за рулём у цвярозым стане. Тэхагляд аўтамабіля пройдзены.

!!! Нагадваем пешаходам пра абавязковае выкананне правіл дарожнага руху. Пераходзьце праезную частку толькі ва ўстаноўленым месцы, абазначайцеся флікерамі ў цёмны час сутак, будзьце ўважлівымі на дарозе. За неасцярожнасць часам даводзіцца плаціць здароўем і жыццём.

Фота для ілюстрацыі.

Аляксандр САВЕЙКА,

старшы дзяржаўтаінспектар

аддзялення ДАІ Міёрскага РАУС.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.