Авторизация
 

Грамадзянка Украіны жыла ў Павяцці без законнай рэгістрацыі

 З 19 па 25 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 44 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Крымінальныя справы не ўзбуджаліся. Складзены 194 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Арышт за прагулы
На пяць сутак арыштавалі абавязаную асобу з Дзісны за ўхіленне ад работы. Жанчыне трэба кампенсаваць расходы, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне дзяцей. Яе працаўладкавалі ў адно з сельгаспрадпрыемстваў. На працягу трох дзён без уважлівых прычын не выходзіла на працу. За гэта і панесла адміністрацыйнае пакаранне.


Госця без рэгістрацыі
Жыхар Павяцкага сельсавета прадаставіў памяшканне для пражывання грамадзянцы Украіны. Яна пражывала ў доме вяскоўца з сярэдзіны лістапада без рэгістрацыі ў аддзеле ўнутраных спраў. Такім чынам гасцінны гаспадар парушыў заканадаўства аб прававым становішчы іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства. Адміністрацыйнае пакаранне — штраф у палову базавай велічыні.


За адпачынак з півам — 11 рублёў 50 капеек
Згодна з артыкулам 17.3 КаАП, распіццё алкагольных напояў, у тым ліку піва, у грамадскім месцы караецца штрафам да васьмі базавых велічынь. Міярчаніну, які 19 снежня распіваў пенны напой у альтанцы ля магазіна "Еўраопт", можна сказаць, пашанцавала. Меру пакарання выбралі мінімальную — штраф у палову базавай велічыні. Між тым дома мог бы выпіць піва без дадатковых фінансавых выдаткаў.


Скандаліст у чужым доме
Жыхар Узмёнскага сельсавета 22 снежня завітаў да знаёмай у суседнюю вёску. Быў нападпітку. Учыніў у чужым доме скандал. Крычаў, нецэнзурна лаяўся. На сяльчаніна склалі пратакол па артыкуле 17.1 КаАП "Дробнае хуліганства". Яму пагражае штраф ад дзвюх да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Пакаранне вынесе суд.


У цемры без флікераў
Пешаходы па-ранейшаму ігнаруюць патрабаванне абазначацца святлоадбівальнымі элементамі ў цёмны час сутак. 20 снежня склалі пратакол на жыхара Дзісны, 24-га затрымалі без флікера сяльчанку з Туркоўскага сельсавета, 25-га да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі міярчаніна. Паколькі ва ўсіх пратаколы за парушэнне правіл дарожнага руху былі першымі, абышліся папярэджаннем. Калі прагулкі без святлоадбівальнікаў паўторацца, чакае пакаранне рублём.


Дзмітрый ХОМІЧ,
начальнік штаба раённага

аддзела ўнутраных спраў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта