В рамках пограничной зоны в Браславском и Верхнедвинском районах

 Апошнім часам пачасціліся факты непадпарадкавання законным патрабаванням пагранічнікаў пры выкананні задач па ахове Дзяржаўнай граніцы ў межах пагранічнай зоны ў Браслаўскім і Верхнядзвінскім раёнах. З пачатку 2017 года ў суды накіравана 30 матэрыялаў спраў. Парушэнне адно: адмова перадаць для праверкі дакументы, якія пацвярджаюць асобу.

Так, вечарам 21 кастрычніка ў вёсцы Вусце Верхнядзвінскага раёна двое на аўтамабілі Пежо адмовіліся перадаць для праверкі свае пашпарты старшаму пагранічнага нарада. Патлумачылі свой учынак, што яны грамадзяне Рэспублікі Беларусь, таму не абавязаны паказваць дакумент. Разам з тым, п.7 Палажэння аб парадку пагранічнага рэжыму на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага  Пастановай Савета Міністраў ад 22.01.2017г. №70, абавязвае ўсіх фізічных асоб у пагранічнай зоне ці паласе мець пры сабе і перадаваць для праверкі па патрабаванні ўпаўнаважаных службовых асоб органаў пагранічнай службы і ўнутраных спраў неабходныя дакументы.

У адносінах затрыманых быў пачаты адміністрацыйны працэс, пасля чаго матэрыялы справы накіраваны ў суд Верхнядзвінскага раёна (санкцыя артыкула прадугледжвае штраф ад дзвюх да 50 базавых велічынь ці адміністрацыйны арышт).

Нярэдка вінаватыя асобы зняважліва выказваюцца ў адрас органаў пагранічнай службы і канкрэтных службовых асоб. Звяртаем увагу, што ў выпадку абразы працаўнікоў дзяржаўнага органа пры выкананні ім службовых абавязкаў, фізічным асобам пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь — цяпер гэта ад 460 да 1150 рублёў. Пры тым не мае значэння, выказваліся вусна ці жэстамі.

Фота для ілюстрацыі.

Дзяніс ГЛЕБКА, афіцыйны

прадстаўнік Полацкага

пагранічнага атрада.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.