Авторизация
 

Невядомы рухаўся пешшу ў накірунку Браслава

 У супрацоўніка пагранічнай службы выклікаў падазрэнне невядомы, які рухаўся пешшу ў накірунку Браслава па абочыне аўтамабільнай дарогі Урбаны-Браслаў.

Аказалася, што ў яго няма дакументаў, якія дазваляюць знаходзіцца ў пагранічнай зоне, і ён з-за моўнага бар'еру не можа патлумачыць, як трапіў у Рэспубліку Беларусь. Вырашылі затрымаць мужчыну для разбіральніцтва.

Высветлілася, што гэта — грамадзянін Венгрыі, 1964 года нараджэння. Ішоў  пешшу з Латвіі. Свой намер патлумачыў жаданнем трапіць у Беларусь для турызму.

Затрыманы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь і парушэнне правіл знаходжання замежных грамадзян у нашай краіне. На парушальніка накладзена адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй і забаронай уезду ў Рэспубліку Беларусь на пяць гадоў.

Фота для ілюстрацыі.

Дзяніс ГЛЕБКА, афіцыйны

прадстаўнік Полацкага

пагранічнага атрада.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта