Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 56 паведамленняў і заяў

 З 12 па 18 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 56 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Складзена 218 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Міма касы

У райцэнтры ў магазін "Родны кут", што побач з рынкам, зайшоў нецвярозы пакупнік. За бутэльку гарэлкі вырашыў не разлічвацца. У выніку — адміністрацыйны пратакол па факце дробнага крадзяжу. Правапарушэнне караецца штрафам ад 10 да 30 базавых велічынь. Матэрыял накіраваны ў суд.


Грошы забрала з сабой
Крымінальная справа па артыкуле 205 "Крадзеж" узбуджана 14 снежня. Злачынства ўчынена ў Міёрскім сельсавеце. Раней судзімая 43-гадовая мясцовая жыхарка ўкрала грошы ў знаёмай аднасяльчанкі. Яны разам распівалі спіртное дома ў пацярпелай. На развітанне госця зазірнула ў яе сумку і ўзяла з кашалька 65 рублёў. Украдзенае канфіскавана.


Хуліган у магазіне
У адным з магазінаў на тэрыторыі Мікалаёўскага сельсавета ўчыніў скандал з прадаўцом мясцовы жыхар. Не саромеўся ў выразах, гучна крычаў. За дробнае хуліганства пакараны штрафам у 46 рублёў.


Тэлефон маўчыць
32-гадовы жыхар Мікалаёўскага сельсавета звярнуўся ў міліцыю з паведамленнем пра крадзеж мабільнага тэлефона коштам каля 100 рублёў. Пацярпелы зайшоў у госці да аднасяльчанкі. Сабралася кампанія з некалькіх чалавек, распівалі спіртное. Калі раніцай прачнуўся, заўважыў, што з кішэні яго курткі прапаў мабільнік. Па факце крадзяжу 14 снежня ўзбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


П'яныя прагулкі
Штотыдзень складаюцца дзясяткі пратаколаў у адносінах да грамадзян, што знаходзяцца ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах. 17 снежня ля кафэ "Брыганціна" ў райцэнтры затрымалі п'янага міярчаніна і жыхара Міёрскага сельсавета. Абодва пакараны штрафам у дзве базавыя велічыні. 18 снежня пад увагу праваахоўнікаў трапіў яшчэ адзін нецвярозы гараджанін на адной з міёрскіх вуліц. Паколькі парушальнік не першы раз прагульваўся ў п'яным выглядзе, матэрыял накіравалі ў суд.

Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік
раённага аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 421
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 140
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 017
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 643
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта