Авторизация
 

Назіральная камісія ў Міёрах прааналізавала некалькі спраў

 Незанятасць спадарожнічае правапарушэнням і злачынствам. Таму працаўладкаванню раней асуджаных грамадзян надаецца шмат увагі

Абы з адказам не цягнулі
На ўлік у крымінальна-выканаўчую інспекцыю РАУС Андрэя (гэтае і наступныя імёны зменены) паставілі нядаўна. Па прыгаворы суда ён абавязаны працаваць. Гаворыць, абышоў амаль усе гарадскія прадпрыемствы. Безвынікова. Паабяцалі прыняць на работу ў віцебскай фірме, якая будзе займацца ўнутранай аддзелкай памяшканняў новай бальніцы ў Міёрах. Са слоў Андрэя, рамонтныя работы — яго канёк. Застаецца дачакацца адказу.

Няясная пазіцыя
Размова з 21-гадовым Ігарам нагадала дыялог настаўніка і вучня, які не вывучыў урок. Ні на адно пытанне не прагучала зразумелага адказу. Пытаюцца пра работу — гаворыць, што працуе на дзяржпрадпрыемстве, але адпаведных дакументаў не афармляў. Цікавяцца далейшымі планамі — збіраецца ехаць на заробкі, аднак калі, з кім і чым будзе займацца, дакладна не ведае. Ігар без заўваг адбыў пакаранне за крадзеж, нават вызвалілі датэрмінова. На волі не хапае мэтанакіраванасці.

Працаваць і не парушаць
Служба ў арміі для Міхаіла скончылася крымінальным артыкулам. Падчас бойкі нанёс цялесныя пашкоджанні саслужыўцу. Адбывае ўмоўнае пакаранне. Пасля навагодніх святаў плануе працаўладкавацца. Маладому чалавеку раяць не цягнуць з пошукамі работы і нагадваюць пра законапаслухмяныя паводзіны. Учыняць правапарушэнні не ў яго інтарэсах.

Без алкаголю і скандалаў
31-гадовы Пётр вызваліўся пасля арышту. У сельскай гаспадарцы работы не знайшлося. Працуе ў індывідуальнага прадпрымальніка. Як заўважылі на камісіі, галоўнае, каб не было сяброўства з алкаголем і скандалаў дома. Менавіта адсюль пачынаюцца праблемы з законам.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 587
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 874
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 188
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 066
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 848
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 653
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2018
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2018
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта