Авторизация
 

Здарылася на Міёршчыне за тыдзень

 З 5 да 11 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 42 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Складзена 214 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Пратакол замест прыбытку
Жыхар Міёрскага сельсавета гандляваў на даму спіртаўтрымлівальнай вадкасцю. Устаноўлены факт продажу 0,7 літра спірту. Правапарушэнне караецца штрафам ад дзесяці да ста базавых велічынь. Адміністрацыйны матэрыял разгледзіць суд.


У госці з кулакамі
Крымінальная справа па артыкуле 206 "Рабаванне" ўзбуджана 5 снежня. Жыхар Перабродскага сельсавета звярнуўся ў міліцыю з паведамленнем, што сяльчанін з суседняй вёскі пабіў яго і забраў некаторыя рэчы. Раней судзімы 20-гадовы вясковец прыйшоў да пацярпелага ў дом і патрабаваў грошы. Калі пачуў адмову, стаў біць гаспадара кулакамі і нагамі, забраў у яго электронны наручны гадзіннік і шапку. Рэчы канфіскаваны.


Прагулка коштам у 69 рублёў
На адной з вуліц райцэнтра ў цёмны час сутак затрымалі міярчаніна без флікера. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Парушальніка пакаралі штрафам у тры базавыя велічыні. Гэта мінімальная мера для нецвярозых пешаходаў без святлоадбівальных элементаў.


Прачнуўся без грошай і дакументаў
44-гадовы жыхар Новапагосцкага сельсавета 7 снежня прыехаў у райцэнтр па справах. У тым ліку трэба было купіць долары. Сустрэў знаёмага, вырашылі гэта адзначыць. Распіўшы віно, разам прыйшлі на аўтобусны прыпынак. Сяльчаніна змарыў сон. Прачнуўся — ні прадуктаў, ні грошай, ні дакументаў. Паведаміў у міліцыю. Злодзея-сабутэльніка затрымалі на наступны дзень. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа. Частка ўкрадзенага канфіскавана.


Упарты скандаліст
Жыхар Міёрскага сельсавета ўчыніў дома скандал з кулакамі. Выклікалі міліцыю. Нецвярозы гаспадар адмовіўся прайсці ў службовы аўтамабіль, чым аказаў непадпарадкаванне супрацоўнікам РАУС. За абодва правапарушэнні адкажа ў судзе.

Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта