Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 51 паведамленне і заява

 З 28 лістапада па 4 снежня ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 51 паведамленне і заява пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Складзена 166 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Праблемны госць
Адміністрацыйны пратакол па артыкуле 10.9 КоАП "Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці" склалі на жыхара райцэнтра. У нецвярозым стане ён знаходзіўся ў доме сваёй знаёмай. Пашкодзіў секцыю, чым прычыніў урон на суму 50 рублёў. Матэрыял накіраваны ў суд.


Справа мела працяг
30 лістапада ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 212 "Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі". Факт крадзяжу грошай з банкаўскай карткі ўстаноўлены падчас расследавання такой жа раней узбуджанай справы. Спачатку ад жыхара райцэнтра паступіла заява, што з яго карткі знялі 1000 рублёў. Злодзеем аказаўся міярчанін, якому пацярпелы сам даў картку, назваў пін-код і адправіў у магазін. Як высветлілі, грошы ў свайго знаёмага ён "пазычаў" і раней. Толькі на меншую суму — 400 рублёў. Украдзенае не вернута.


Сам сябе абгаварыў
Штрафам у 92 рублі пакаралі жыхара Міёрскага сельсавета за ілжывы выклік. У стане алкагольнага ап'янення сяльчанін патэлефанаваў з дома ў міліцыю і паведаміў, што ён прадае самагон. Інфармацыя не пацвердзілася.


Сварка з трагічным фіналам
32-гадовы міярчанін абвінавачваецца ў забойстве сваёй сужыцельніцы. Пражывалі разам восем год. Абодва мелі судзімасць за крадзеж, не працавалі. Вечарам 30 лістапада распівалі дома спіртное. Узнікла сварка, мужчына распусціў рукі. Удары для 30-гадовай жанчыны аказаліся смяротнымі. Суседзі выклікалі "хуткую дапамогу". Адтуль паступіла паведамленне ў міліцыю. Крымінальная справа па артыкуле 139 "Забойства" ўзбуджана 1 снежня. Вінаваты знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.


Дакумент несапраўдны
Жыхарка Міёр з 19 лютага мінулага года пражывала па несапраўдным пашпарце. 1 снежня ў адносінах да яе склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 23.53 "Пражыванне без рэгістрацыі або без дакументаў, якія пацвярджаюць асобу". У якасці пакарання выбралі мінімальную меру — папярэджанне.


***
Усяго ў лістападзе на тэрыторыі Міёрскага раёна зарэгістравана 14 злачынстваў. З іх 9 раскрыты. У тым ліку па лініі крымінальнага вышуку 7 злачынстваў, з якіх раскрыты 3. Пяць крымінальных спраў узбуджана па фактах крадзяжоў, адна па артыкуле 154 "Катаванне", адна па артыкуле 309 "Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін" (па факце ўрэзкі ў нафтапровад).


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 456
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 150
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 027
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 837
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 645
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта