Авторизация
 

Крымінальны артыкул 174, па якім судзілі Ірыну

 Крымінальны артыкул 174, па якім судзілі Ірыну (імя зменена), мае доўгую назву — "Ухіленне бацькоў ад утрымання дзяцей або ад пакрыцця расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні". Папросту — Ірыну пазбавілі бацькоўскіх правоў, працаўладкавалі як абавязаную асобу, а яна працягвала злоўжываць алкаголем і прагульвала работу.

Год папраўчых работ з выплатай 20% заробку ў даход дзяржавы. Такое пакаранне вынес суд Міёрскага раёна маці, пазбаўленай бацькоўскіх правоў.

Штрыхі да партрэта
Ірыне 32 гады. Не замужам. У маі мінулага года стала маці. Ненадоўга. У снежні па рашэнні камісіі па справах непаўналетніх немаўля забралі з сям'і. Сёлета ў чэрвені Ірыну і яе сужыцеля (бацьку дзіцяці) пазбавілі правоў на дачушку. Апекуном дзяўчынкі стала родная бабуля.


На выязное пасяджэнне суда ў Міёрскі раённы аддзел унутраных спраў Ірыну даставілі з лячэбна-працоўнага прафілакторыя.


Сутнасць справы
Намеснік пракурора Аляксандр Марцінчык нагадвае, у чым правінілася падсудная. Пасля таго, як дзіця забралі, Ірыну працаўладкавалі ў камунальную службу. Першы месяц абышлося без прагулаў. У сакавіку іх пяць, у красавіку — тры, у маі — чатыры, у чэрвені — тры. Хапіла на крымінальны артыкул. У добраахвотным парадку сродкі на ўтрыманне дачкі Ірына не выплочвала.


На пытанне старшыні суда Наталлі Грыгор'евай наконт прычын прагулаў дакладнага адказу не прагучала. То Ірына не выходзіла на працу па стане здароўя, хоць пацвярджальных дакументаў няма, то падпрацоўвала ў іншым месцы. Пра наступствы свабоднага наведвання работы не раз папярэджвалі супрацоўнікі пракуратуры і інспекцыі па справах непаўналетніх. Іх рэкамендацыі да ўвагі не прымала. Як і заўвагі непасрэднага кіраўніцтва.


"Працаваць не ўмее і не хоча. Без нагляду за справу не возьмецца", — характарызуе былога работніка начальнік участка. Агрэсіі Ірына не праяўляла. Па-англійску магла пакінуць работу і на некалькі дзён пайсці ў загул. Папярэдняе лячэнне ад алкагольнай залежнасці выніку не прынесла.

Запозненае раскаянне
Абраны лад жыцця спачатку прывёў Ірыну ў лячэбна-працоўны прафілакторый, затым — у залу суда. Запазычанасць па выплатах на дзіцяці склала некалькі соцень рублёў.
Сваю віну прызнала, раскаілася. Гэта першая судзімасць у жанчыны, якая аддала перавагу алкаголю і сумніўным сувязям замест радасці мацярынства.


Частка 2 артыкула 174 вызначае наступныя віды пакарання: грамадскія работы, папраўчыя работы да двух год, арышт, абмежаванне волі да трох год, пазбаўленне волі на тэрмін да года.
Ірыну асудзілі на год папраўчых работ і абавязалі штомесяц выплочваць у даход дзяржавы 20% заробку, але не менш чым адну базавую велічыню. 

Фота для ілюстрацыі.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 975
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 841
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 504
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 248
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 559
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 965
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 976
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта