Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступілі 52 паведамленні і заявы

 З 21 па 27 лістапада ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступілі 52 паведамленні і заявы пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Складзены 171 пратакол аб адміністрацыйных правапарушэннях.

46 рублёў за лаянку
Пратакол за дробнае хуліганства ўпісала ў сваю біяграфію жыхарка Міёр. У стане алкагольнага ап'янення яна знаходзілася ў раённым аддзеле ўнутраных спраў і размаўляла на грубай нецэнзурнай мове. Пакарана штрафам у дзве базавыя велічыні.


Ухіляўся ад выплат
43-гадовы міярчанін з'яўляецца абавязанай асобай. У яго адабралі непаўналетняе дзіця. Павінен працаваць і выплочваць сродкі, затрачаныя на ўтрыманне малога. На рабоце больш за 10 прагулаў. 23 лістапада ўзбуджана крымінальная справа па факце ўхілення бацькі ад кампенсацыі расходаў, затрачаных на ўтрыманне дзіцяці, якое знаходзіцца на дзяржаўным забеспячэнні.


Прыляглі адпачыць
Жыхара Перабродскага сельсавета 24 лістапада затрымалі ў Міёрах. Мужчына ляжаў на зямлі побач з будынкам камбікормавага завода. 27 лістапада на абочыне адной з вуліц райцэнтра "адпачываў" міярчанін. Абодва парушальнікі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення і пакараны штрафамі.


Тайнае стала вядомым
24 лістапада Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 424 "Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі". Службовыя асобы аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Міёрскага раёна ў перыяд з сакавіка па чэрвень 2013 года склалі падробныя дакументы аб рэалізацыі маладняку буйной рагатай жывёлы работнікам гаспадаркі. З іх заробкаў неабгрунтавана ўтрымалі грошы. На злачынства пайшлі, каб утоіць падзеж маладняку БРЖ. Крымінальную справу расследуе Міёрскі раённы аддзел Следчага камітэта.

Калі адмова не да месца
Ля аднаго з дамоў па вуліцы Кастрычніцкай у Міёрах 27 лістапада супрацоўнікі аддзялення аховы затрымалі гараджанку ў нецвярозым стане. На прапанову прайсці ў службовы аўтамабіль яна стала махаць рукамі і адмаўляцца. Тым самым аказала непадпарадкаванне міліцыянерам пры выкананні абавязкаў. За супрацьпраўныя паводзіны адкажа ў судзе.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 80 074
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 42 637
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 17 748
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 16 810
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 15 687
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 15 378
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 8 214
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2017
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2017
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта