Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 59 паведамленняў і заяў

 З 14 па 20 лістапада ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 59 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны чатыры крымінальныя справы. Складзена 246 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У міліцыю з насваем
Жыхар Узмёнскага сельсавета знаходзіўся ў раённым аддзеле ўнутраных спраў, маючы пра сабе 3,08 г насваю. На парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол па артыкуле 16.10 "Незаконныя дзеянні з некурыльнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для смактання і (або) жавання". Пакаранне — штраф у 23 рублі.


Адна бутэлька і тры батончыкі
12 лістапада непаўналетні з Павяцкага сельсавета ўкраў у магазіне "Родны кут" у Міёрах па вуліцы Леніна бутэльку гарэлкі і тры шакаладныя батончыкі. Урон на суму 12 рублёў 63 капейкі кампенсаваны. Пратакол па артыкуле 10.5 "Дробны крадзеж" накіраваны ў камісію па справах непаўналетніх райвыканкама.


Дачны злодзей
Падчас расследавання раней узбуджанай крымінальнай справы высветліліся факты крадзяжу ў дачным доме на тэрыторыі Перабродскага сельсавета. На працягу месяца мясцовы сямнаццацігадовы жыхар некалькі разоў наведваўся на дачу і забіраў маёмасць. Насценны гадзіннік, тэлевізар, посуд, пасцельную бялізну і іншыя рэчы. Агульны урон — каля 150 рублёў. Зламыснік вырваў прабой у дзвярах прыдамавой пабудовы, пасля разбіў шкло ў акне дома. Крымінальная справа ў адносінах да юнака ўзбуджана 15 лістапада.


Запазычанасць па аліментах
45-гадовы жыхар Завуццеўскага сельсавета абвінавачваецца ва ўхіленні ад выплаты аліментаў. Сяльчанін раней не судзімы, афіцыйна не працаўладкаваны. З мая 2013 года да лістапада 2017-га не плаціў аліменты на свайго непаўналетняга сына. 16 лістапада ўзбуджана крымінальная справа.


Пасадзіў за руль бяспраўніка
У адносінах да службовай асобы адной з гаспадарак раёна 20 лістапада ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 423 "Невыкананне прыгавору, рашэння або іншага судовага акта". Абвінавачваемы дапусціў да кіравання трактарам работніка, якога суд пазбавіў права садзіцца за руль. Пра гэтую забарону ён ведаў. Між тым усё лета трактарыст-бяспраўнік круціў баранку.


Аблілі і падпалілі
Жнівеньскай ноччу ў Дзісне невядомыя асобы аблілі сцяну аднаго з магазінаў лёгкаўзгаральнай вадкасцю і падпалілі. Агонь пашкодзіў элементы фасада будынка. Урон ацанілі ў 47 рублёў. Пасля шэрагу экспертыз 20 лістапада ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 341 "Апаганьванне збудавання і псаванне маёмасці". Высвятляюцца асобы зламыснікаў.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта