7 лістапада ў 23.35 на цэнтральны пульт райаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне пра загаранне жылога дома ў вёсцы Асада-Дзедзіна Перабродскага сельсавета.
Калі прыбылі выратавальнікі, будынак практычна цалкам ахапіла полымя. Уратаваць яго не ўдалося, засталіся рэшткі абгарэлых сцен. Добра, што ў хаце не было жыхароў.
Прычыны пажару высвятляюцца.
Алег БУНТА, старшы інспектар РАНС.