Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 55 паведамленняў і заяў

 З 1 па 7 лістапада ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 55 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны дзве крымінальныя справы. Складзены 202 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Крадзеж з двара
З двара міярчаніна ўначы ўкралі ўстаноўку для збівання бульбоўніку. Урон ацэнены ў 130 рублёў. Крымінальная справа па факце крадзяжу ўзбуджана 1 лістапада. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.


Урэзка ў нафтаправод
Познім вечарам 1 лістапада з ЛВДС "Дзісна" паведамілі пра злачынства. На адзінаццатым кіламетры магістральнага нафтапрадуктаправода "Дзісна-Ілукстэ" у раёне вёскі Сталярова выявілі ўрэзку. 2 лістапада ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 309 "Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін". Выяўляюцца асобы зламыснікаў, перыяд устаноўкі ўрэзкі і прычынены ўрон.


Папярэджанне першае і апошняе
Пешаходаў без флікераў у цёмны час сутак выявілі ў Ідолта, Цвеціне і Дзісне 1 лістапада. На наступны дзень за такое ж правапарушэнне склалі пратаколы на парушальнікаў у Перабродскім, Туркоўскім сельсаветах і Узмёнах.3 лістапада пешахода без святлоадбівальніка затрымалі ў Туркове. Ва ўсіх выпадках да парушальнікаў правіл дарожнага руху прымянілі мінімальнае пакаранне — папярэджанне.


"А я лягу-прылягу"
Ля будынка музея ў Міёрах 3 лістапада затрымалі нецвярозага жыхара Міёрскага сельсавета. Мужчына ляжаў на зямлі. За знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы пакаралі штрафам у 23 рублі.


Лаянка ў пад'ездзе
Пратакол па артыкуле 17.1 "Дробнае хуліганства" склалі на жыхара райцэнтра 5 лістапада. Мужчына ў стане алкагольнага ап'янення знаходзіўся ў пад'ездзе аднаго з дамоў па вуліцы Камуністычнай. Гучна крычаў, лаяўся нецэнзурнымі словамі. Правапарушэнне караецца штрафам ад двух да трыццаці базавых велічынь або адміністрацыйным арыштам. Матэрыял разгледзіць суд.


Нявыхаваны госць
6 лістапада на плошчы Леніна ў райцэнтры затрымалі п'янага жыхара Полацкага раёна, якія нецэнзурна лаяўся. Хуліган аказаў непавінавачванне супрацоўнікам міліцыі. Калі яго даставілі ў раённы аддзел унутраных спраў, выказваў абразы ў адрас дзяжурнага. У выніку запісаў на свой рахунак тры адміністрацыйныя пратаколы. Матэрыялы накіраваны ў суд Міёрскага раёна.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта