Авторизация
 

У Міёрскі РАУС паступіла 45 паведамленняў і заяў

 З 24 па 31 кастрычніка ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС паступіла 45 паведамленняў і заяў пра ўчыненыя правапарушэнні і злачынствы. Узбуджаны тры крымінальныя справы. Складзена 210 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях.

"Аиста" сагналі
Міярчанка пакінула свой веласіпед "Аист" ля магазіна "Вецярок" па вуліцы Ізварына ў райцэнтры. Замыкальным прыстасаваннем не карысталася. Вярнулася — веласіпеда няма. Прычынены ўрон ацанілі ў 100 рублёў. 24 кастрычніка па факце крадзяжу ўзбуджана крымінальная справа. Асоба зламысніка ўстанаўліваецца.

Наезд на пешахода
Вечарам 25 кастрычніка на вуліцы Кірава ў аграгарадку Узмёны ўчынены наезд на мясцовую жыхарку. Пенсіянерка знаходзіцца на лячэнні ў Міёрскай цэнтральнай раённай бальніцы. Вадзіцель аўтамабіля месца здарэння пакінуў. 26 кастрычніка ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле 317 "Парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў".


Грамадзян, якім вядома пэўная інфармацыя пра дарожна-транспартнае здарэнне ва Узмёнах, просім паведаміць у Міёрскі раённы аддзел унутраных спраў на нумары 597 00 66 (МТС), 4 12 02 (аператыўна-дзяжурная служба), 4 13 04 (крымінальны вышук).

Калі дома неспакойна
Пракуратура раёна 25 кастрычніка ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 154 "Катаванне" ў адносінах да 42-гадовага міярчаніна. У перыяд са студзеня да кастрычніка мужчына перыядычна біў сваю жонку. Прычыняў ёй цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Раней не судзімы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваўся зрэдку. Рукі распускаў у стане алкагольнага ап'янення.

Без флікераў
У Дзісне 27 кастрычніка затрымалі траіх пешаходаў, якія ў цёмны час сутак рухаліся па неасветленым участку праезнай часткі без святлоадбівальных элементаў. Пакаранне на першы раз мінімальнае—папярэджанне. За паўторнае парушэнне прадугледжаны штраф ад 1 да 3 базавых велічынь.

Лаянка і бойка
28 кастрычніка ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Камуністычнай у райцэнтры было шумна. П'яны жыхар гэтага дома моцна крычаў, лаяўся нецэнзурнымі словамі, учыніў бойку. У выніку атрымаў пратаколы за знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы і за хуліганства. Матэрыялы разгледзіць суд.
***
Усяго ў кастрычніку на тэрыторыі Міёрскага раёна зарэгістравана 14 злачынстваў, з якіх 9 раскрыты. З іх 10 па лініі крымінальнага вышуку, 6 раскрыты. Учынена шэсць крадзяжоў, па адным выпадку катавання і згону транспартнага сродку, дзве крымінальныя справы ўзбуджаны па факце парушэння правіл дарожнага руху.


Дзмітрый ХОМІЧ, начальнік штаба
раённага аддзела ўнутраных спраў.
Аляксандр ФУРС, начальнік раённага
аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта